#FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў "Вясны"
Сабралі навіны пра вясноўцаў, што знаходзяцца за кратамі.
25 верасня Алесь Бяляцкі сустрэў свой Дзень народзінаў — яму споўніўся 61 год
Гэта трэці, а ўлічваючы папярэдняе зняволенне (у 2011 годзе), — ужо шосты, Дзень народзінаў, які Алесь Бяляцкі будзе сустракаць за кратамі.
Літоўскія школьнікі павіншавалі Алеся Бяляцкага з Днём народзінаў
У Віленскай прагімназіі імя Сымона Даўкантаса ў Дзень народзінаў Алеся Бяляцкага (25 верасня) прайшла сустрэча з мясцовым школьнікамі. Яе правяло Міністэрства замежных справаў Літвы пры падтрымцы Праваабарончага цэнтра "Вясна". Менавіта на будынку гэтай прагімназіі раней была створана фрэска з выявай Алеся Бяляцкага.
"Алесь, я вельмі ганаруся..." Літоўскія школьнікі павіншавалі Бяляцкага з Днём народзінаў
Алеся Бяляцкага павіншавалі ў Бельгіі
На пікеце расказвалі мінакам пра нобелеўскага лаўрэата, якога асудзілі на 10 год і які сустракае свой 61 Дзень Народзінаў за кратамі!
"Жадаем Алесю моцнага здароўя і хутчыйшага вызвалення!", – цытуе іх словы @belarusy_zarubezhja.
У Германіі прайшла акцыя з нагоды Дня народзінаў Алеся Бяляцкага
Беларусы Германіі сумесна з Amnesty International і Libereco — Partnership for Human Rights правялі ў Брандэнбургскіх варот акцыю з нагоды Дня народзінаў Алеся Бяляцкага.
Шмат хто з дэпутатаў Бундэстагу далучыўся да акцыі і выступіў са словамі падтрымкі дэмакратычнай Беларусі.
Алесю даслалі паштоўкі са шчырымі пажаданнямі і віншаваннямі.
Былы амбасадар Стэфан Эрыксан падтрымаў Алеся Бяляцкага
Стэфан Эрыксан прымае ўдзел у Першым Кангрэсе беларускай культуры ў эміграцыі ў Варшаве і яшчэ раз выказвае салідарнасць са зняволеным беларускім Нобелеўскім лаўрэатам, праваабаронцамі Вясны і ўсімі беларускімі палітвязнямі.
Стээфан Эрыксан — шведскі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь (з 23.9.2008 — жнівень 2012). Беларуская прапаганда абвінаваціла Эрыксана ў падрыхтоўцы «арабскай вясны» ў Беларусі, а беларускі МЗС заявіў, што ягоная дзейнасць была накіраваная на «разбурэнне» двухбаковых стасункаў. Пасля гэтага беларускі бок прыняў рашэнне не працягваць яму акрэдытацыю.
Стэфан ведае беларускую мову, пераклаў на шведскую творы Васіля Быкава і Уладзіміра Арлова. Распавядаў, што "тыя гады, якія прайшлі ў мяне ў Беларусі, былі для мяне вельмі добрымі, найлепшымі, можна казаць, у маім жыцці".
Алесь Бяляцкі ўганараваны "Залатымі лаўрамі"
У Варшаве 19 верасня адбылося ўручэнне прэміі “Złoty Laur – 2023” (Залатыя лаўры), якая прысвойваюцца асобам, установам і кампаніям за іх выдатную грамадскую і сацыяльна-культурную дзейнасць. Прэмія мае 9 розных намінацый у самых розных галінах.
Сёлетнім лаўрэатам ў намінацыі "Асоба года" стаў Алесь Бяляцкі.
Алесь Бяляцкі ўганараваны першай Прэміяй заслужаных выпускнікоў Цэнтру Маршала
У нямецкім Гарміш-Партэнкірхене прайшло ўручэнне Прэміі заслужаных выпускнікоў Цэнтру Джорджа Маршала. Першым лаўрэатам заснаванай сёлета прэміі стаў Алесь Бяляцкі, які ў 2000 годзе быў слухачом Цэнтру.
Алеся на цырымоніі прадстаўляла ягоная жонка Наталля Пінчук, піша Радыё Свабода.
У Варшаве адкрылася выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму
У Беларускім доме ў Варшаве 26 верасня адкрылася выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму, да дня яго народзінаў.
Наталля Пінчук наведала Ватыкан
Наталля Пінчук, жонка Алеся Бяляцкага наведала Ватыкан і расказала дыпламатам аб пакутах беларускіх палітвязняў.
Сустрэча прайшла пры падтрымцы амбасадараў Польшчы і Літвы ў Ватыкане.
"Культура і супраціў..." уганараваная прэміяй Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі
Манаграфія даследчыцы Таццяны Астроўскай "Культура і супраціў. Iнтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі (1968-1988)" атрымала прэмію Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі ў намінацыі "Гісторыя. Манаграфіі". Абвяшчэнне пераможцаў прайшло 24 верасня ў Гданьску.
Кніга была выдадзеная Праваабарончым цэнтрам “Вясна” ў 2022 годзе. Яе рэдактарам з'яўляўся Алесь Бяляцкі.
У Варшаве з'явіўся банeр #FreeViasna
Банер размешчаны на вокнах офісу Witryna Domu Wschodniego — месца, дзе "рэалізоўваецца эфектыўны гістарычны і сучасны дыялог паміж народамі Усходняй Еўропы, якія падзяліла крывавая гісторыя XX стагоддзя".
Палітзняволеныя вясноўцы ўжо 800 дзён знаходзяцца за кратамі
14 ліпеня 2021 года да іх і іншых вясноўцаў прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прысудзіла вясноўцам вялікія тэрміны: Уладзю Лабковічу — 7 гадоў калоніі, Валянціну Стэфановічу— 9 гадоў калоніі, Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
Падтрымайце лістамі і паштоўкамі салідарнасці зняволеных вясноўцаў:ПК № 9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16 ПК № 15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183 ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8 |
Мінула 1100 дзён, як Марфа Рабкова знаходзіцца ў зняволенні
Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.
Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.
За апошні час не было ніякіх навінаў пра валанцёра "Вясны" Андрэя Чапюка
Дасылайце лісты ці паштоўкі салідарнасці Марфе і Андрэю:ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3 ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20 |
Як яшчэ падтрымаць "вясноўцаў"?
1. Лісты салідарнасці – наймацнейшая падтрымка звонку. Падпісвайце паштоўкі, пішыце лісты і дасылайце словы падтрымкі нашым калегам. Адпраўляць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы:
Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце пакідаць сваё імя ў тэксце тэлеграмы.
2. Не менш значная падтрымка – распаўсюд інфармацыі. Мы заклікаем распавядаць пра “вясноўцаў” і іншых палітзняволеных блізкім, сябрам, калегам ды наўпрост у сацыяльных сетках. Так найбольшая колькасць людзей зможа даведацца пра гісторыі зняволеных і праявіць сваю салідарнасць з імі! Абавязкова выкарыстоўвайце хэштэг #FreeViasna.
3. Падпішыце петыцыю за вызваленне “вясноўцаў” і ўсіх палітвязняў Беларусі!
4. Падтрымаць "Вясну" на Patreon ці аднаразовым данатам.
Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org