viasna on patreon

Мужчыну асудзілі за публікацыю даных пра сем'і супрацоўнікаў РАУС пасля бытавога канфлікту

2023 2023-09-27T16:43:36+0300 2023-09-27T16:59:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/telegram_9034.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Градненчука Паўла Голава асудзілі да пазбаўлення волі ў калоніі паводле ч.2 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальных даных) і арт. 188 (паклёп) Крымінальнага кодэксу.

Дакладны тэрмін невядомы. Але мужчыну вызвалілі з-пад варты, бо да суду ён знаходзіўся пад вартай і цалкам адбыў прызначаны тэрмін. Таксама ён мусіць выплаціць штраф: яго памер таксама невядомы.

Вырак агучыў у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна суддзя Віталь Лабоцкі. Ён прызнаў Голава вінаватым у тым, што ён размясціў у тэлеграм-чаце інфармацыю пра супрацоўнікаў Кастрычніцкага РАУС Гродна, якія "могуць арганізоўваць правакацыі, канфліктныя сітуацыі ці аператыўнае назіранне. А таксама адбіраць у дзяцей тэлефоны".

Павел прызнаў віну часткова. Ён распавёў пра бытавы канфлікт на лесвічнай пляцоўцы з дзвюмя сем'ямі — чатырма супрацоўнікамі РАУС, якія жывуць з ім у адным доме. Сітуацыю здымаў на тэлефон сын Голава, гэта не спадабалася супрацоўнікам РАУС, таму калі тэлефон упаў на падлогу, адзін з іх паспрабаваў яго забраць. Голаў звярнуўся з гэтай нагоды ў міліцыю, але калі не атрымаў даных пра разгляд заявы, размясціў відэазапісы канфлікту і фотаздымкі ўдзельнікаў у чаце.

Вядома, што ў Голава двое дзяцей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства