viasna on patreon

Мінчука асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за абразу прадстаўніка ўлады

2023 2023-09-20T12:50:04+0300 2023-09-20T12:50:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/leninski-sud-minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 29 жніўня асудзілі Андрэя Праташчыка паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Жывіца прызначыла Андрэю два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі") і штраф памерам 200 базавых велічыняў (7400 рублёў).

Дом правасуддзя ў Мінску

Мінчуку змянілі меру ўтрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе і вызвалілі з залі суда. Таксама суд пастанавіў спагнаць з мужчыны грашовую кампенсацыю маральнай шкоды памерам 1000 рублёў.

Андрэй Праташчык мае вышэйшую адукацыю, працуе дырэктарам у адкрытым акцыянерным таварыстве і гадуе непоўнагадовае дзіця.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства