viasna on patreon

Палітвязня асудзілі на 2,5 гады калоніі за перасылку відэа вайсковай тэхнікі

2023 2023-09-11T10:07:06+0300 2023-09-11T10:12:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/andrei-ramanovicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім абласным судзе чацвёртага верасня асудзілі палітзняволенага Андрэя Рамановіча паводле ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анжаліка Данілава прызначыла Андрэю два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

andrei-ramanovicz.jpg
Андрэй Рамановіч

Палітвязня абвінавацілі ў тым, што ён 18 сакавіка 2022 года ў Івацэвіцкім раёне зняў на тэлефон перамяшчэнне беларускай вайсковай тэхнікі і даслаў відэа ў адну з тэлеграм-групаў, прызнаных "экстрэмісцкімі" матэрыяламі. Андрэй цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.

Мабільны тэлефон мужчыны канфіскавалі як "сродак здзяйснення злачынства".   

Андрэю 35 гадоў, ён жыве ў Пінскім раёне.  

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Андрэй Анатольевіч Рамановіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства