Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 17 чалавек палітычнымі зняволенымі
Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
29 жніўня 2023 г.
У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:
Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў:
- Барыс Вітко асуджаны па арт. 391 КК за абразу суддзі, змешчаны пад варту па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі;
- Міхаіл Літвак асуджаны па арт. 369 за абразу прадстаўніка ўлады па арт. 369 КК да 1 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Сяргей Адаська асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі па арт. 369 і 368 КК, знявагу дзяржаўных сімвалаў па арт. 370 КК да двух гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Алег Пракапчук асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі па арт. 369 і 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі і штрафа;
- Валерый Хаменка асуджаны па абвінавачванні ў распальванні варожасці ў адносінах да рускіх у каментарах, якімі ён асудзіў прарасейскую прапаганду, па арт. 130 КК да двух гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
- Аляксей Харсееў асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Юлія Колас змешчана пад варту за абразу прадстаўніка ўлады па арт. 369 КК;
- Ягор Жукаў змешчаны пад варту і асуджаны асуджаны на тры месяцы арышту за знявагу дзяржаўных сімвалаў;
- Аляксандр Пабяржын асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі па арт. 369 і 368 КК да аднаго года 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Яўген Холадаў асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Андрэй Халупка асуджаны за абразу А.Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Сяргей Корсак асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Аляксандр Бірэта асуджаны па арт. 369, 368, 188 (Паклёп), 367 (Паклёп у дачыненні да А. Лукашэнкі) за каментарыі да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Аляксандр Кулікоў асуджаны па арт. 367 і 368 КК (Паклёп і абраза А. Лукашэнкі) да 3 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Сяргей Сафронаў асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі па арт. 369 і 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Валерый Кранцэвіч асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да двух гадоў абмежавання волі, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Аляксей Афанасьеў асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі па арт. 369 і 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:
- Неадкладна вызваліць палітвязняў Барыса Вітко, Міхаіла Літвака, Сяргея Адаську, Алега Пракапчука, Валерыя Хаменку, Аляксея Харсеева, Юлію Колас, Ягора Жукава, Аляксандра Пабяржына, Яўгена Холадава, Андрэя Халупку, Сяргея Корсака, Аляксандра Бірэту, Аляксандра Кулікова, Сяргея Сафронава, Валерыя Кранцэвіча, Аляксея Афанасьева і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.
- Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
- Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Праваабарончы цэнтр "Вясна";
Human Constanta;
Lawtrend;
Прававая ініцыятыва;
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;
Беларускі ПЭН.