viasna on patreon

За абразу Лукашэнкі ў Мінску асудзілі кіроўцу

2023 2023-08-29T08:59:56+0300 2023-08-29T08:59:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_saveckaga_raena_minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cуд Савецкага раёна Мінска

Cуд Савецкага раёна Мінска

У судзе Савецкага раёна Мінска 19 ліпеня вынесены прысуд кіроўцу сталічнага транспартнага прадпрыемства Аляксандру Ліпскаму. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядала суддзя Вольга Емельянчанка.

Па матэрыялах абвінавачання Ліпскі ў мінулым годзе пад размешчанай у адным з Telegram-каналаў “Б” пад інфармацыяй напісаў і апублікаваў для ўсеагульнага агляду і азнаямлення неабмежаванаму колу асоб каментар, які змяшчае негатыўную ацэнку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выяўленую ў ненарматыўнай форме маўленчага выказвання. Ён быў затрыманы і да суда знаходзіўся пад вартай.

Лінгвістычная экспертыза прызнала апублікаваную інфармацыю абразай.

Суд прызначыў Ліпскаму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады (“хатняя хімія”).

Ягоны мабільны тэлефон канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства