viasna on patreon

За каментары ў "ЧКБ" жыхара Скідзеля, які вярнуўся з Польшы, асудзілі да шасці гадоў калоніі

2023 2023-08-18T09:35:04+0300 2023-08-18T09:35:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/miakeka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Мякека

Міхаіл Мякека

Гродзенскі абласны суд 9 жніўня вынес прысуд слесару-сантэхніку са Скідзеля Міхаілу Мякеку, якога абвінавацілі па шэрагу пратэсных артыкулаў. Гэта – распальванне іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 і ч. 3 арт. 130 КК), арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел ў іх (ч. 1 арт. 342 КК), гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы (ч. 2 арт. 366 КК), паклёп ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367 КК).

Судовы працэс пачаўся 24 ліпеня, суддзя –  Віктар Сянько.

Па інфармацыі праваабаронцаў, 30-гадовы Міхаіл Мякека жыў і працаваў у Польшчы паўтара гады і вярнуўся ў Беларусь, дзе і быў затрыманы напрыканцы лістапада 2022 года. Па версіі сілавікоў, менавіта ў Польшчы ён зарэгістраваўся ў плане «Перамога». Таксама ён нібыта пісаў паведамленні з пагрозамі сілавікам.  

Паводле абвінавачання, Міхаіл Мякека ў перыяд з чэрвеня па кастрычнік 2020 года ў дэструктыўных Telegram-каналах, у тым ліку і “ЧКБ”, размяшчаў паведамленні, відэазапісы і публікацыі, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады. Таксама мужчына публікаваў пасты, якія змяшчаюць пагрозу гвалтам і паклёп у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі.

Суд прызначыў Мякеку па сукупнасці абвінавачанняў пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

У чэрвені Міхаіла Мякеку  дадалі ў «тэрарыстычны спіс», які публікуе КДБ,  разам з актывістам Паўлам Белавусам і журналістам Дзмітрыем Семчанкам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства