viasna on patreon

Жыхара Баранавіч асудзілі на два з паловай гады за абразу Лукашэнкі, чыноўнікаў і здзек над дзяржсімволікай

2023 2023-08-15T13:45:30+0300 2023-08-15T13:45:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/adaska-4.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Адаська

Сяргей Адаська

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 14 жніўня вынесены прысуд мясцоваму жыхару Сяргею Адаську, якога абвінавацілі па шэрагу пратэсных артыкулаў.

Вёў працэс, які доўжыўся некалькі дзён, суддзя Арцём Падалянец.

Вядома, што Адаську затрымалі 12 траўня 2023 года, склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП (Выраб, распаўсюд альбо захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) і прысудзілі адміністрацыйны арышт. На волю ён пасля арышту не выйшаў.

Сяргей Адаська быў абвінавачаны ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК) і здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і па сукупнасці пакаранняў яму канчаткова прызначана два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Іншыя падрабязнасці справы пакуль невядомыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства