viasna on patreon

"Тэлефон Паўла Падабеда праслухоўваўся": пракурор запрасіў чатыры гады калоніі журналісту. Столькі і далі Дапоўнена

2023 2023-06-30T13:04:00+0300 2023-11-28T10:06:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/padabed-06.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Падабед.

Павел Падабед.

Мінскі гарадскі суд 30 чэрвеня працягвае разгляд крымінальнай справы палітзняволенага журналіста Паўла Падабеда. Яму інкрымінуюць “стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім” паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядае суддзя Яўген Пісарэвіч.

Паўла Падабеда затрымалі 20 студзеня 2023 года. Сам факт арышту Павел Падабед пацвердзіў у тэлефанаванні сваякам — на той момант без удакладненняў, што канкрэтна яму інкрымінавалі. Паспеў толькі паведаміць, што ў кватэры адбыўся ператрус. 

Журналіста ўтрымлівалі ў ІЧУ Мінскага раёна, абвінаваціўшы паводле адміністрацыйнага артыкула 19.11 у распаўсюдзе (рэпосце) "экстрэмісцкіх матэрыялаў". 4 лютага скончыліся 15 сутак адміністрацыйнага арышту, якім пакаралі відэааператара. Але на волю ён так і не выйшаў. Яго перавялі ў СІЗА №1 Мінска і завялі крымінальную справу па артыкуле 361- 4 Крымінальнага кодэкса (спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці).

На першым пасяджэнні, якое прайшло 28 чэрвеня, суд апытаў Паўла Падабеда адносна ўдзелу ў “экстрэмісцкім фармаванні” — яму інкрымінуецца супраца з тэлеканалам “Белсат”. Сярод іншага, яго таксама падазраюць у падрыхтоўцы сюжэтаў для расследвальніцкіх праграм — у прыватнасці, пра знікненне відэааператара Дзмітрыя Завадскага і забойства журналіста Паўла Шарамета, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Для нагляднасці таксама дэманстраваліся ролікі “пратэснага кантэнту”, некаторым ужо 10-15 гадоў, калі ў беларускім заканадаўстве яшчэ не існавала паняцця пра “фармаванні” ў дачыненні да СМІ.

Акрамя таго, стала зразумела, што за Паўлам Падабедам мэтанакіравана сачылі, яго тэлефон праслухоўваўся — у якасці “доказаў” уключалі запісы размоваў, з якіх нібыта вынікае датычнасць да “экстрэмісцкага рэсурсу”. Гэтаксама цытаваліся ліставанні ў месенджарах. 

Сам журналіст падчас працэсу трымаецца годна, адказвае на пытанні ўпэўнена, інкрымінаваныя “злачынствы” лічыць надуманымі. 

30 чэрвеня ў судзе адбыліся спрэчкі бакоў.  Як стала вядома БАЖ, падчас спрэчак бакоў у Мінскім гарадскім судзе 30 чэрвеня абвінавачванне папрасіла пакараць відэааператара Паўла Падабеда чатырмя гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

БАЖу стала вядома, што, як і запатрабаваў прадстаўнік пракуратуры, палітвязня пакаралі 4 гадамі калоніі агульнага рэжыму.

Першапачаткова пасяджэнне 30 чэрвеня было запланавана на 15.00, пра што напярэдадні і сведчыла інфармацыя ў раскладзе на сайце Вярхоўнага суда. Аднак раптам час пасунулі на 10-ю раніцы — яўная прыкмета, што здаць справу ў архіў вырашылі да доўгіх выходных.

Пачынаецца суд над палітзняволеным журналістам Паўлам Падабедам

Санкцыя за "стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім" прадугледжвае абмежаванне волі да 4 гадоў або накіраванне ў калонію на тэрмін ад 2 да 6 гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства