viasna on patreon

У Бабруйску за ўдзел у мінскіх акцыях пратэсту асудзілі трох чалавек

2023 2023-06-19T10:46:00+0300 2023-06-19T11:35:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smirnova_sinica.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 19 чэрвеня паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі адразу трох чалавек. Жыхароў Бабруйска абвінавацілі па "народным" артыкуле за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Палітзняволеную актывістку Галіну Смірнову асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі", Аляксандра Леаненку — да аднаго года і шасці месяцаў "хатняй хіміі", а палітзняволенага Андрэя Сініцу — да трох гадоў "хіміі". Дзяржаўная абвінаваўца запрашвала ў суддзі Вольгі Сераковай для апошняга тры гады калоніі. 

Галіна Смірнова і Андрэй Сініца
Галіна Смірнова і Андрэй Сініца

Па справе адбылося адно пасяджэнне. На ім пракурор паспеў запрасіць для палітвязняў тэрміны.

Галіна Смірнова ўтрымлівалася пад вартай з 24 сакавіка 2023 года. Жыхар Бабруйску Андрэй Сініца быў затрыманы раніцай 10 сакавіка 2023 году пасля ператрусу. Адразу яго асудзілі да 15 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў", пасля якіх на волю ён ужо не выйшаў. 

Палітзняволеных Галіну і Андрэя пасля абвяшчэння прысуду вызвалілі ў зале суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства