viasna on patreon

Жанчыну асудзілі на год калоніі за рэпост публікацыі з выявай надмагільнай пліты Лукашэнкі

2023 2023-06-09T13:30:00+0300 2023-06-09T14:01:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hocimsk_ulada_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Хоцімскага раёна 2 траўня асудзілі Аляксандру Хомчанка паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алеся Парфяненка прызначыла Аляксандры адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Хоцімскі райвыканкам

Аляксандру абвінавацілі ў тым, што яна, убачыўшы ў сацсетцы “Аднакласнікі” абразлівую публікацыю пра Лукашэнку, падзялілася ёю на сваёй старонцы. Публікацыя змяшчала выяву надмагільнай пліты з фотаздымкам Лукашэнкі і негатыўны тэкст пад ёй. Як паведаміла на судзе жанчына, тэкст пад публікацыяй падаўся ёй забаўным, таму яна паствіла пад ім адзнаку “Клас” і рэпоснула на сваю старонку.

khocimsk_suddzja_parfjanenka-alesja.jpg
Суддзя суда Хоцімскага раёна Алеся Парфяненка, якая асудзіла Аляксандру Хомчанку

Жанчына цалкам прызнала сваю віну і раскаялася ў здзейсненым.

Аляксандра мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, беспрацоўная.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства