За адно слова ў адрас Лукашэнкі жыхара Магілёва пакаралі калоніяй
https://spring96.org/be/news/111895
2023
2023-06-06T17:05:12+0300
2023-06-06T17:05:12+0300
2023-07-05T12:44:48+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/magileu-sud-leninski.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Ленінскага раёна Магілёва 29 траўня вынес прысуд жыхару абласнога цэнтра Алегу Ягоранкаву, абвінаваціўшы яго ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Спрваву разглядала суддзя Таццяна Касцюк.
Як мяркуецца, падставай для крымінальнага пераследу стала нецэнзурная характарыстыка з аднаго слова, якой абвінавачаны абазваў Лукашэнку ў каментарах у адной з сацыяльных сетак.
Іншых падрабязнасцяў справы невядома, толькі вядома, што да суда Ягоранкоў утрымліваўся ў турме № 4 Магілёва з канца сакавіка 2023 года.
29 траўня суд Ленінскага раёна вынес мужчыну прысуд – адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.