viasna on patreon

Жанчыну асудзілі на два гады "хатняй хіміі" па "народным" артыкуле

2023 2023-06-02T13:53:08+0300 2023-06-02T13:53:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fanipal_pratesnaja-akcyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Дзяржынскага раёна 18 траўня асудзілі Таццяну Радчанку паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Фядчук прызначыла Таццяне два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

fanipal_pratesnaja-akcyja.jpg
Фота ілюстратыўнае

Таццяну затрымалі 24 студзеня 2023 года і ўтрымлівалі да суда пад вартай. Першапачаткова яе абвінавачвалі паводле чатырох крымінальных артыкулаў дыфамацыйнага характару. Але пазней пакінулі толькі ч.1 арт. 342 КК.

Жанчына цалкам прызнала віну і раскаялася ў здзейсненым. Пасля абвяшчэння прысуду яе вызвалілі ў зале суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства