viasna on patreon

Затрыманні ў Магілёве, новыя "экстрэмісцкія матэрыялы": хроніка пераследу 1-2 чэрвеня Дапоўнена

2023 2023-06-02T09:40:00+0300 2023-06-02T18:38:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magiley-zatrymanni-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-2 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сілавікі затрымалі рыма-каталіцкага семінарыста

Стала вядома, што ўчора быў затрыманы рыма-каталіцкі семінарыст Уладзіслаў Беладзед, ён быў дастаўлены ў Цэнтральны РУУС Мінска. На дадзены момант, Уладзіслаў знаходзіцца на Акрэсціна.

Уладзіслаў — выпускнік Інстытута тэалогіі БДУ, пасля заканчэння якога паступіў у рыма-каталіцкую семінарыю і праходзіў практыку ў Мінскім Архікафедральным саборы, паведамляе "Хрысціянская візія".


У Магілёве затрымалі траіх мужчын

Відэа з затрыманымі з'явілася ў дзяржаўным канале Магілёва — «Беларусь 4».

Спачатку паказваюць кадры затрымання 53-гадовага прадпрымальніка Уладзіміра Тычынскага. Родам ён з Аршанскага раёна, але доўгі час жыве ў Магілёве.

Мужчына мае ўласны бізнэс па вытворчасці ўваходных дзвярэй, а таксама фірму ў Расіі, якая іх прадае, піша “Наша Ніва”.
З Уладзімірам затрымалі дваіх мужчын, якіх называюць «групай падтрымкі Украіны». Першы затрыманы кажа, што нібыта «Уладзімір прапанаваў зліць звесткі знаёмых у «Чорную кнігу Беларусі», але ён «адмовіўся, і з таго часу адносіны разладзіліся».


Экс-дэпутатка Алена Анісім выйшла на волю пасля 12 сутак арышту

Экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і былая старшыня Таварыства беларускай мовы адбыла адміністрацыйны арышт за «дробнае хуліганства» — нібыта яна ў РУУС Першамайскага раёна Мінска «крычала, размахвала рукамі, паводзіла сябе агрэсіўна, на просьбы супакоіцца не рэагавала».


Акаўнт Ціханоўскай у "Instagram" прызнаны "экстрэмісцкім матэрыялам"

У судзе Гомельскага раёна 1 чэрвеня была разгледжаная заява пракурора Гомельскага раёна Аляксандра Шынкарова пра гэта, напісала дзяржгазета "Маяк".

Суд вырашыў яго задаволіць. Там правялі праверку, знайшлі, што на старонку падпісаліся 153 тысячы чалавек, там размяшчаюцца заклікі да мітынгаў, шэсцяў "і іншая экстрэмісцкая дзейнасць".


Грэка-каталіцкаму святару Аляксандру Шаўцову дадалі 30 сутак арышту

Сёння суд у Полацку асудзіў протапрэзбітара паводле артыкулаў 19.11 і 24.23 КаАП. Да папярэдняга прысуду (https://t.me/viasna96/19521) дадалі 30 сутак і такім чынам святар правядзе за кратамі 45 дзён.

Гэта азначае, што Шаўцоў будзе вызвалены 8-га ліпеня, праз тыдзень пасля найважнейшага фэсту Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі, піша @christianvision.


ГУБАЗіК затрымаў гродзенскага фатографа

Яго абвінавацілі ў тым, што пасля пачатку вайны ездзіў дапамагаць бежанцам на польска-украінскую мяжу

Праўладныя тэлеграм-каналы напісалі, што затрыманы Яўген Бузук нібыта прапаноўваў «зніжкі для БЧБ-маладажонаў», распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы, «з'яўляўся фанатам дзейнай улады Украіны, русафобам і змагаром».

Таксама мужчыну абвінавацілі ў тым, што пасля пачатку вайны ён ездзіў на польска-украінскую мяжу дапамагаць бежанцам — сілавікі напісалі, што чамусьці затрыманы «не рваўся дапамагаць уцекачам на беларуска-польскай і беларуска-ўкраінскай мяжы».

Інфармацыя дараўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства