Мужчыну асудзілі за ўдзел у пратэснай акцыі ў 2020 годзе на два з паловай гады “хатняй хіміі”
https://spring96.org/be/news/111770
2023
2023-05-23T18:55:43+0300
2023-05-23T18:55:43+0300
2023-05-24T10:50:50+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/savecki-sud-minsk-3.png
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Савецкага раёну Мінска 30 сакавіка асудзілі Руслана Мяцельскага паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксандр Воўк прызначыў Руслану два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэсных акцыях у Мінску ў 2020 годзе і ў выхадзе на праезную частку. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.
Руслан Мяцельскі мае сярэднюю спецыяльную адукацыю, ваеннаабавязаны. Знаходзіцца на ваенным уліку Фрунзенскага раёна Мінска.