viasna on patreon

У Віцебску судзяць арт-менеджэра і музыку Уладзіміра Булаўскага

2023 2023-05-15T07:56:26+0300 2023-05-15T15:27:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bulauski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Першамайскага раёна Віцебска 15 траўня распачынаецца працэс над палітзняволеным арт-менеджэрам і музыкам Уладзімірам Булаўскім. Яго абвінавачваюць паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса — неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Праваабаронцам вядома, што гэта толькі другі суд у Беларусі па гэтым артыкуле.Справу будзе разглядаць суддзя Міхаіл Юрчанка. За кратамі Уладзіміра ўтрымліваюць пяць месяцаў.

Уладзімір Булаўскі
Уладзімір Булаўскі

Паводле заканадаўства, узбудзіць крымінальную справу супраць чалавека па арт. 342-2 КК могуць, калі яго двойчы за год асудзілі паводле арт. 24.23 КаАП "несанкцыянаванае пікетаванне". У 2022 годзе Уладзіміра судзілі па адміністрацыйных справах некалькі разоў: у лютым і ў ліпені. Чарговае затрыманне адбылося ў снежні за фота ў сацсетках, якое палічылі незаконным пікетаваннем. З 2020-га году сілавікі затрымлівалі Уладзіміра як мінімум пяць разоў.

Нядаўна ў палітвязня памёр бацька, але развітацца з ім сына не адпусцілі. Уладзіміру блакуюць ліставанне і ён амаль не атрымлівае вестачкі з волі.

Падтрымайце Уладзіміра пасылкай, лістом, грашовым пераводам ці тэлеграмай: СІЗА-2, Гагарына 2, 210026, Віцебск, Уладзімір Ігаравіч Булаўскі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства