viasna on patreon

Чатыры гады пазбаўлення волі за адміністраванне тэлеграм-канала вынес суд Уладзіміру Астапчыку

2023 2023-04-14T08:05:17+0300 2023-04-14T08:05:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/astapchyk-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Астапчык

Уладзімір Астапчык

У Мінскім гарадскім судзе 13 красавіка вынесены прысуд Уладзіміру Астапчыку, абвінавачанага паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса ў распальванні сацыяльнай варожасці або варажнечы.

Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова.

Пасля затрымання 21 ліпеня 2022 года 30-гадовага палітзняволенага Уладзіміра Астапчыка ўтрымлівалі ў СІЗА №1 Мінска. Таксама вядома, што яго затрымлівалі і раней. Так, 8 лістапада 2020 года ён быў пакараны адміністрацыйным арыштам на 12 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Вядома, што Уладзімір любіць паходы, матацыклы, кампутарныя гульні, міфалогію, актыўна займаецца спортам.

У ходзе судовага працэса, які пачаўся 7 красавіка, высветлілася, што Уладзімір з’яўляўся адміністратарам тэлеграм-канала, у якім публікаваліся кадры з акцый пратэсту на станцыі метро “Пушкінская” ў Мінску.

Суд прызнаў яго вінаватым і пакараў пазбаўленнем волі тэрмінам на чатыры гады ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства