viasna on patreon

За ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску асудзілі архітэктарку

2023 2023-04-13T12:48:35+0300 2024-09-16T13:16:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minsk-2020-08-16.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў Мінску 16 жніўня 2020 года

Акцыя ў Мінску 16 жніўня 2020 года

Сталі вядомыя падрабязнасці суда над жыхаркай Мінска Валерыяй С., якую абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Справа разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска 24 лютага. Суддзя – Юльяна Шчэрба.

25-гадовая архітэктарка Валерыя С. была затрыманая 16 снежня 2022 года і да суда знаходзілася пад вартай у СІЗА №1 Мінска.

Па матэрыялах абвінавачання, Валерыя С. 16 жніўня 2020 года прыняла ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў цэнтры Мінска. На праспекце Незалежнасці выходзіла разам з іншымі на праезную частку, блакавала рух транспартным сродкам, не рэагавала на заклікі супрацоўнікаў міліцыі аб спыненні супрацьпраўных дзеянняў.

У судзе Валерыя віну прызнала ў поўным аб'ёме і суду паказала, што 16 і 30 жніўня 2020 года прыняла ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываліся на тэрыторыі Мінска, пра якія даведалася з сацыяльных сетак.

Суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў без накіравання ў ПУАТ (“хатняя хімія”).

Яе вызвалілі з пад варты ў залі суда.

17 сакавіка 2023 года дзяўчына была ўнесена ў Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства