Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Каментар эксперта: Офіс Упраўлення Вярхоўнага Камісара па правах чалавека ААН напісаў у дакладзе пра становішча ў Беларусі “злачынствы супраць чалавечнасці”. Чаму гэта важна — разбіраемся разам з прадстаўніцай Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі Вікторыяй Фёдаравай.
Па-за межамі: У Вільні з нагоды Вялікдня падпісалі паштоўкі салідарнасці палітзняволеным вернікам.
Падзея: Памяці Ларысы Геніюш — беларускай паэткі, якую рэпрэсавалі савецкія ўлады.