viasna on patreon

Брэсцкага нарколага-псіхіятра асудзілі да двух гадоў калоніі за два каментары

2023 2023-02-15T12:05:20+0300 2023-02-15T12:07:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zaicau_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 лютага 2023 года ў Брэсцкім раённым судзе агучаны вырак загадчыку аддзяленнем Брэсцкага абласнога наркадыспансэру Максіму Зайцаву. Мужчыну асудзілі да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён мусіць выплаціць штраф ў памеры 100 базавых велічынь.

Суддзя Сяргей Маручак прызнаў Максіма Зайцава вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 і арт. 369 Крымінальнага кодэксу. Бок дзяржабвінавачання падтрымала пракурорка Наталля Шастачук.

Мужчыну судзілі за два каментары ў тэлеграм-канале. Адзін з іх, згодна з абвінавачаннем, ён пакінуў у бок Лукашэнкі 20 ліпеня 2021 года.

zaycau_kamentar.jpeg
Каментар, які згодна з абвінавачаннем, Зайцаў пакінуў у бок Лукашэнкі

Другі каментар — у адрас старшыні брэсцкага аблвыканкаму Рагачука — згодна з абвінавачаннем, мужчына пакінуў 16 сакавіка 2022 году. Ён быў наступнага складу: "РЫгачук пусть ляжет возле пушки и спит спокойно, осел! Бернес нашелся".

Крымінальная справа разглядалася з трэцяга лютага. Да судовага пасяджэння Зайцаў быў пад вартай 2,5 месяцы. Вядома, што ў мужчыны ёсць трохгадовае дзіцё.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства