viasna on patreon

Да трох гадоў калоніі асудзілі адміністратара суполкі "ЗА АДЗІНУЮ дзяржаўную МОВУ ў Беларусі!"

2023 2023-02-14T09:02:33+0300 2023-02-14T09:02:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/buckavec.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомельскім абласным судзе 13 лютага да трох гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі навуковага супрацоўніка Уладзіміра Буцькаўца. Яго абвінавацілі ў адміністраванні суполкі ў "ВКонтакте" "ЗА АДЗІНУЮ дзяржаўную МОВУ ў Беларусі!" і асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), піша "Гомельская вясна". Прысуд вынес суддзя Руслан Царук.

Уладзімір Буцькавец
Уладзімір Буцькавец

Уладзіміра Буцькаўца затрымалі 5 верасня 2022 года і прызначылі сем сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП за "распаўсюд экстрэмісцкіх матрэыялаў". 14 верасня на адным з праўладных тэлеграм-каналах з'явілася відэа, на якім бачна, як міліцыянты з прымяненнем сілы затрымліваюць мужчыну, а далей ён прызнаецца, што мадэраваў і выстаўляў навіны пра беларускую мову ў пабліку, які нядаўна абвясцілі "экстрэмісцкім фармаваннем".

5 жніўня інфармацыйную прадукцыю суполкі "ЗА АДЗІНУЮ дзяржаўную МОВУ Беларусі!" прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі", 18 жніўня — "экстрэмісцкім фармаваннем".

Што вядома пра Уладзіміра?

У лютым 2021 годзе Уладзімір Буцькавец звяртаўся ў Следчы камітэт Гомеля з просьбай дапытаць ягоў якасці сведкі па справе праваабаронцы Леаніда Судаленкі, да якога ён неаднаразова звяртаўся па прававую дапамогу. Гэтае жаданне ў яго ўзнікла пасля таго, як Уладзіміру адмовілі ў хадайніцтве ў СК, каб праваабаронцу адпусцілі да суду дадому пад ягонае асабістае паручальніцтва. У СК Буцькаўцу адказалі, што ён не ўдзельнік працэсу і не можа ні аб чым хадайнічаць.

Летам 2022 года Уладзімір быў звольнены з працы як "палітычна неблаганадзейны". Ён спрабаваў адстойваць сваю пазіцыю ў межах заканадаўства, складаў шматлікія звароты і скаргі, але безвынікова.

Падтрымаць Уладзіміра можна лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі па адрасе: СІЗА-3, вул. Кніжная, 1А, г. Гомель, 246003, Буцькавец Уладзімір Васільевіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства