viasna on patreon

Аляксею Кірэеву прысудзілі два гады калоніі за ўдзел у некалькіх акцыях пратэсту ў 2020 годзе

2023 2023-02-12T10:16:03+0300 2023-02-12T10:16:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kireeu_aliaxei-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Кірэеў.

Аляксей Кірэеў.

Суд Савецкага раёна Мінска 10 лютага вынес прысуд 50-гадоваму палітзняволенаму Аляксею Кірэеву, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Воўк.

На той час актывіста Народнай Грамады Аляксея Кірэева затрымалі 28 кастрычніка 2022 года і пасля 10 сутак у ізалятары перавялі ў СІЗА №1 на Валадарскага па крымінальнай справе за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. 

Вядома, што Аляксей удзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, адна з іх адбывалася 27 верасня, затрымліваўся ад пачатку выбарчай кампаніі каля дзесяці разоў, тройчы быў пакараны адміністрацыйнымі арыштамі на тэрміны ад 5 да 15 сутак.

Суд прызнаў Кірэева вінаватым і прысудзіў актывісту пазбаўленне волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падтрымайце палітвязня лістом ці паштоўкай: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксей Аляксеевіч Кірэеў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства