viasna on patreon

Былую студэнтку лінгвістычнага ўніверсітэту асудзілі па “справе Зельцэра” на два гады калоніі і выпусцілі ў зале суда

2023 2023-02-09T15:01:19+0300 2023-02-09T17:01:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/khulkhaczyeva-kacjaryna.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім абласным судзе 8 лютага асудзілі палітзняволеную Кацярыну Хулхачыеву паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ірына Майко прызначыла Кацярыне два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 100 базавых велічыняў (3700 рублёў). Тэрмін знаходжання пад вартай цалкам пакрыў тэрмін прысуду. Кацярыну выпусцілі на волю ў зале суда.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Кацярыну Хулхачыеву затрымалі 29 верасня 2021 года за каментары пасля гібелі Андрэя Зельцэра.

Летась напрыканцы студзеня дзяўчыну завочна адлічылі з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэту. Кацярына мае маленькага сына.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства