viasna on patreon

Былую супрацоўніцу "Белагра" асудзілі за ўдзел у пратэстах на год калоніі

2023 2023-02-07T12:24:37+0300 2023-02-07T12:24:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/yakavleva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маскоўскага раёну Мінска 30 студзеня асудзілі палітзняволеную Кацярыну Якаўлеву паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Лідзія Целіца прызначыла Кацярыне адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Справу пачалі разглядаць 26 студзеня, а 30 — асудзілі.

Кацярына Якаўлева — грамадзянка Расійскай Федэрацыі, супрацоўніца "Белагра". Была затрымана пасля вобшукаў у арганізацыі 29 верасня 2022 года. Стала вядома, што Кацярыну перавялі ў СІЗА паводле абвінавачвання ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Кацярына Аляксандраўна Якаўлева)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства