viasna on patreon

Палітвязню Сяргею Ярашэвічу, асуджанаму да 5,5 гадоў калоніі, дадалі яшчэ 9 месяцаў зняволення

2023 2023-01-30T20:17:19+0300 2023-01-31T09:42:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jaroshevic_siarhey.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ваўкавыскага раёна 26 студзеня разглядзелі крымінальную справу супраць аднаго з адміністратараў тэлеграм-канала "Армія з народам" Сяргея Ярашэвіча, асуджанага раней да пяці з паловай гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Мікалай Сяргейка прызнаў палітвязня вінаватым і прызначыў яму яшчэ дзевяць месяцаў пазбаўлення волі.

Сяргей Ярашэвіч

Сяргей — адзін з адміністратараў тэлеграм-каналу "Армія з народам", а таксама муж даверанай асобы Святланы Ціханоўскай і палітзняволенай Антаніны Канавалавай. Ён вярнуўся ў Беларусь пасля затрымання жонкі, перад гэтым выехаў, бо адчуваў небяспеку. У выніку яго затрымалі 2 кастрычніка 2020 года і змясцілі пад варту.

Мужа і жонку абвінавацілі ў "падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках" і ў "падрыхтоўцы беспарадкаў". Мінскі абласны суд 7 траўня 2021 года прызнаў іх вінаватымі і прысудзіў па пяць з паловай гадоў калоніі. На судзе яны цалкам не прызналі сваю віну. У Антаніны і Сяргея на волі засталіся двое маленькіх дзяцей: Ваня і Насця.

Мінск: пачаўся суд па справе тэлеграм-канала "Армія з народам"

Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, у падрыхтоўцы беспарадкаў.

Тэрмін палітвязня накіравалі адбываць у папраўчую калонію № 11 у Ваўкавыску. Вядома, што адміністрацыя калоніі неаднаразова змяшчала Сяргея ў ШІЗА, а потым перавяла яго ў ПКТ.

Нядаўна стала вядома, што супраць Сяргея ўзбудзілі новую крымінальную справу — за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі". 26 студзеня суддзя Ваўкавыскага раёна Мікалай Сяргейка прызначыў Ярашэвічу яшчэ дзевяць месяцаў зняволення. Цяпер палітвязня этапуюць у баранавіцкі СІЗА-6, дзе будуць утрымліваць, пакуль прысуд не ўступіць у сілу.


Па дадзеных праваабаронцаў, за апошнія два гады як мінімум 46 палітзняволенага перавялі на турэмны рэжым і супраць яшчэ 18 распачалі новыя крымінальныя справы па арт. 411 КК. 

Беларусы на «крытай»: як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях

«Вясна» распавядае, якія метады пакарання выкарыстоўвае адміністрацыя калоній супраць палітвязняў і хто з палітычных вязняў прызнаны «злоснымі парушальнікамі рэжыму».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства