viasna on patreon

У Мінску вынесены яшчэ адзін прысуд па "справе Зельцэра"

2023 2023-01-27T14:04:06+0300 2023-01-27T14:04:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bushyk_serge.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Бушык. Фота з сацыяльных сетак.

Сяргей Бушык. Фота з сацыяльных сетак.

Мінскі гарадскі суд разгледзеў справу 38-гадовага палітзняволенага жыхара сталіцы Сяргея Бушыка, абвінавачанага ў распальванні іншай варожасці па ч.1 арт. 130 і ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядала суддзя Святлана Чарапанава.

Палітзняволены Сяргей Бушык  быў затрыманы 1 кастрычніка 2021 па крымінальнай справе, узбуджанай за каментарыі ў Інтэрнэце пасля гібелі ў перастрэлцы ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Вядома, што ў пачатку снежня палітвязня перавялі з жодзінскай турмы ў Мінскі СІЗА-1.

Суд, які адбыўся 7 снежня, прызнаў Сяргея Бушыка вінаватым і прызначыў яму па сукупнасці абвінавачанняў канчатковае пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства