viasna on patreon

Палітвязня асудзілі на 8,5 гадоў калоніі паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса

2023 2023-01-26T15:28:50+0300 2023-01-26T16:36:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/illja-krauczeuski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродзенскім абласным судзе 21 лістапада 2022 года асудзілі палітзняволенага Іллю Краўчэўскага паводле 10 артыкулаў: ч. 1 арт. 342 (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 188 (Паклёп), ч. 1 арт. 293 (Арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 2 арт. 366 (Гвалт альбо пагроза ў дачыненні службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, альбо іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак), ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі), ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні у дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), арт. 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ігар Собалеў прызначыў Іллю восем гадоў і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

Крымінальную справу Іллі разглядалі цягам сямі пасяджэнняў.

Мужчыну дадалі ў спіс асобаў датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. Яму забароненыя грашовыя пераводы.

Вядома, што падчас суду ён не прызнаў віну паводле арт. 342 і арт. 364 Крымінальнага кодэксу.

Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1 (Ілля Пятровіч Краўчэўскі)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства