viasna on patreon

Еўрасаюз заклікаў менскія ўлады неадкладна вызваліць кожнага з больш чым 1440 палітвязняў

2023 2023-01-21T09:50:18+0300 2023-01-21T10:44:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/eurasayz_89.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

На пасяджэнні Камітэта міністраў Савета Еўропы 18 студзеня шэраг еўрапейскіх краін, якія ўваходзяць у Еўрасаюз, выступілі з заявай аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Свае подпісы пад дакументам паставілі таксама прадстаўнікі іншых краін.

У заяве падкрэсліваецца сур'ёзная занепакоенасць цяжкай сітуацыяй, якая мае тэндэнцыю да далейшага пагаршэння, з правамі чалавека ў Беларусі пры рэжыме Лукашэнкі

«Мы заклікаем менскія ўлады неадкладна вызваліць кожнага з больш чым 1440 палітвязняў. У лік асоб незаконна і несправядліва пазбаўленых волі ўваходзяць лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, які знаходзіцца ў зняволенні з ліпеня 2021 года, і іншыя лідары «Вясны», судовы працэс над якімі пачаўся 5 студзеня і пагражае абвінавачаным ад 7 да 12 гадамі пазбаўлення волі»,  – заяўляюць краіны–падпісанты дакумента.

У заяве выказваецца занепакоенасць завочным судом над лідарамі дэмакратычнай апазіцыі: Святланай Ціханоўскай і Паўлам Латушкам, якіх абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і змове з мэтай звяржэння ўлады. Гэтыя надуманыя абвінавачанні даказваюць непавагу рэжыму да правоў чалавека і асноўных свабод.

Асаблівую трывогу выклікае прынятая Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні папраўка да Крымінальнага кодэкса, якая ўводзіць яшчэ большую магчымасць прымянення смяротнага пакарання за «дзяржаўную здраду» ў кантэксце ўзмацнення палітычных рэпрэсій у Беларусі.

Еўрасаюз таксама рашуча асуджае рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі, праваабаронцаў, журналістаў, а таксама прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў і заклікае ўлады Беларусі выконваць міжнародныя абавязацельствы і абавязацельствы сваёй краіны ў рамках ААН і АБСЕ.

Праўдстаўнікі краін Еўрасаюза не абыйшлі сваім асуджэннем дзеянні рэжыму ў Мінску, накіраваныя на падтрымку варварскай расейскай агрэсіі супраць Украіны, і аднаўленне спробаў цынічна і гвалтоўна выкарыстоўваць мігрантаў для стварэння крызіснай сітуацыі на межах ЕЗ.

Еўрасаюз «па-ранейшаму падтрымлівае народ Беларусі і працягне падтрымку яе грамадзянскай супольнасці і яго законнага імкнення да дасягнення еўрапейскіх стандартаў у галіне правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства