viasna on patreon

Лісты з-за кратаў: творчасць зняволеных

2023 2023-01-08T19:36:22+0300 2023-01-09T14:33:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kraty_ovd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Краты абмяжоўваюць волю чалавека, але не ягоны імпэт: думкі і пачуцці ў турме натхняюць на кнігімалюнкіблогілісты. Таму сённяшняя падборка — пра тое, што для творчасці няма межаў нават за кратамі, і гэта можна пабачыць у лістах, якія зняволенныя дасылаюць сваім блізкім. 


Павел Севярынец працягвае дасылаць партрэты блізкіх людзей.

Таксама выйшаў каляндар "Беларусь — гэта святое" з малюнкамі Паўла Севярынца — дванаццацю хрысціянскімі храмамі, пабудаванымі ў розныя эпохі ў розных гарадах і мястэчках Беларусі, якія палітвязень стварыў за кратамі. Кожны малюнак суправаджаецца натхняльнай цытатай з лістоў Севярынца на волю. Замовіць яго за мяжой можна на сайце выдавецтва "Скарына".


 Мікіта Дранец малюе розныя сюжэты.

 

 


Алена Лысковіч прысвяціла верш сваёй дачцэ, з якой яна не бачылася больш за год. 

Маё сэрца

Мая дачушка — гэта маё сэрца,
Як сёння мне цябе не дастае!
Бо лёс бязмежжа збараніць мне гэта
і роспач паміж намі паўстае.

А мне ж хацелась дакрануцца
да русае галовушкі твае,
Абняць цябе і разам усміхнуцца,
каб жыць нам у свабодзе і цяпле.

Але ж я веру, будзе час сустрэчы
той цёплай, што нічым не замяніць,
бо немагчыма уявіць той рэчы,
што можна буйны вецер зупыніць.

І мы сустрэнемся, каб больш не раставацца
ніколі ўжо, на нашае зямлі!
Ружовым узыходам напаўняцца
і каб заўсёды разам мы былі.

14.10.2022 А.Лысковіч


Андрэй Андрэеў лічыць дні да вызвалення. 


Сяргей Глебка даслаў малюнак кветак. 


Кветкі дасылае і Мікіта Слепянок


 Сяргей Раманаў працягвае маляваць у сваім стылі.


Па просьбе Яўгена Рубашкі іншы зняволены намаляваў ягоны партрэт.


Кім Самусенка працягвае ў малюнках прыгоды смоўжыка.


Яўген Афнагель робіць для сваіх малюнкаў рознакаляровую афарбоўку.


Іншыя малюнкі, вершы палітвязняў можна паглядзець у ранейшых падборках творчасці:

Шостая частка

Лісты з-за кратаў: творчасць зняволеных.

Пятая частка

Лісты з-за кратаў: творчасць зняволеных.

Чацвертая частка

Лісты з-за кратаў: творчасць зняволеных.

Трэцяя частка

Лісты з-за кратаў: творчасць зняволеных.

Другая частка

Лісты з-за кратаў: творчасць зняволеных.

Першая частка

Лісты з-за кратаў: творчасць зняволеных.

Падтрымаць зняволеных можна лістамі: адрасы пазначаныя ў профілях па спасылках. Калі ў вас ёсць, чым падзяліцца з творчасці зняволеных для публікацыі, калі ласка, дасылайце на viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства