viasna on patreon

Лісты з-за кратаў: творчасць зняволеных Фота

2022 2022-06-29T13:19:02+0300 2023-09-12T20:51:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kraty_ovd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыя: Настасся Вікулава для "ОВД-Инфо"

Ілюстрацыя: Настасся Вікулава для "ОВД-Инфо"

Краты абмяжоўваюць волю чалавека, але не ягоны імпэт: думкі і пачуцці ў турме натхняюць на кнігімалюнкіблогілісты. Таму сённяшняя падборка — пра тое, што для творчасці няма межаў нават за кратамі, і гэта можна пабачыць у лістах, якія зняволеныя дасылаюць сваім блізкім. 

Першай часткай пра творчасць зняволеных можна натхніцца тут. Другой — па гэтай спасылцы. Трэцюю шукайце тут, а чацвертую — тут, пятую — тут.


Актывіст анархічнага руху Яўген Рубашка падчас зняволення пачаў пісаць вершы. 

Ты вялікі й магутны на постаць
А з павагай у цябе абы як
Маю мяккасць прыняў ты за слабасць
Бо заўсёды быў цвёрды як знак

Я отравлен ядом империи
Она стала твоею тюрьмой
Пред тобой я виновен в неверии
В твое право остаться собой

Пакаленне за пакаленнем
Я тутэйшай заўсёды жыла
І шукала паразумення
І на твой алфавіт перайшла

Одиночества опасаясь
Дорожил я с тобою связью
Мне в ночи кошмаром являлись
Латиница вместе с вязью

Пазбаўляючы мяне гонару
Не дабавіш сабе ты ўласнага
Нялёгка прабачыць мне сораму
Называння мяне калгаснаю

В который раз власть похитили
Народных советов предатели
Мне заветами Солженицына
По капле рабство выдавливать.

***

Жнівеньскай спёкі абліччам
Перапраўленыя кантэксты
Стабільнасць на вуліцу кліча
БЧБ агульнапратэстны

З упартасцю непахіснай
Незалежнай Рэспублікі Мроі
Прыносілі сцяг анархісты
З салідарнасцю, нашай зброяй

Кансерватыўныя скрэпы
Пакрыўджаны рускім матам
Жанчына кахае жанчыну
П...а табе, патрыярхат

Без адпачынку ў выходныя
Мент адпрацоўваў паншчыну
У дварах традыцыяй годнай
Адраджалася партызаншчына

Мянушку сваю апазіцыя
Тым летам нарэшце страціла
Ёсць толькі адна пазіцыя:
Далой фашысцкую гадзіну!


Аляксей Кабанаў даслаў малюнак з-за кратаў і распавёў пра свой намер займацца графікай.


Антон Нічыпаровіч малюе ў стылі графіці.


Арцём Латышаў даслаў свой першы верш, які ён напісаў за кратамі. Ён распавёў, што гэты твор напісаны "напэўна, у самыя цяжкія дні".

Осеннее солнце, бьется сквозь стальную решетку,
Кран в углу жалостно пищит…
Что мы сделали с тобой такого,
Что судьба нас не щадит?
Не убили, не украли,
Правду лишь ходить искали,
Но вместо слов спасибо –
Нас на нары…
Браслеты на запястья,
И под конвоем на допрос,
А там уже на стульчике
«Опер» чешет нос…
Колись! Сознайся! Где когда
И с кем?
Вы преступная группа!
У вас будет много проблем!
Я не был преступником,
И никогда им не стану!
Сказал я из-под лба,
Я всего лишь простой Беларус,
Который хотел счастья и добра!


Віктар Панцялееў даслаў малюнак дзяўчыны з завязанымі БЧБ-сцягам вачыма.


Віктар Лосік піша вершы на злобу дня.

Глядзеў сягоння я навіны,
Няўжо народ у нас наіўны?!
Прыехаў “сам” у Оршу… Побач –
Стаіць міжволі поўны рогач!
Такі во цырк ужо кожны дзень
Глядзіць народ на драбядзень
Няўжо гатовы “есці” далей
Усю лухту, што ідзе “хваляй”?
А мо так трэба? Ці ўсе дурні…
Дык пасадзіце нас не ў турмы!
А ў дурдом, там такіх болей.
Ну… тых, каго пабачыў уволлю.
Па СТВ, БТ, Расеі
Пакуль сяжу тут і “балдзею”
За што нам гэтая нягода?
Калі ўжо будзе нам лагода?
Час усё ідзе, ён у палацы.
А дзе мы ўсе? А мы ў срацы!
І будзем доўга там, мы, мабыць.
Бо перспектыва гэтка вабіць.
Каго? Ябацьку, “кольку”, хлопца,
Што са шчытом стаіць бясконца.
Каго яшчэ? Міністра, бабку,
Што зашывае латкай латку
Біятланістку, мэра, “саладуху”,
Ад “песень” іх салодка вуху.
Усіх, чыё гарэзнае сумленне
Пакінула не на імгненне
А што да большасці астатніх?
Дык лепей ім сядзець па хатах.
Баяцца – віруса, што прэ навокал
Вы пра кавід? Аб сінявокай…
Чым скончыцца? Вядома мне –
Мы так і будзем жыць “у гаўне”
Пакуль сядзіць унутры “рабок”
Пакуль крэдыт, “зряплата” і савок.
Ці будзе лепей? Ну вядома!
І мы ўсе вернемся дадому!
Таму што праўда і сумленне
Сядзяць у нас не на імгненне!


 Дзмітрый Дубоўскі даслаў тэкст песні "Начная птушка" Канстанціна Нікольскага.  

О чем поет ночная птица
Одна в осенней тишине?
О том, с чем скоро разлучится
И будет видеть лишь во сне.
О том, что завтра в путь неблизкий,
Расправив крылья, полетит,
О том, что жизнь глупа без риска
И правда все же победит.
Ночные песни птицы вещей
Мне стали пищей для души.
Я понял вдруг простую вещь —
Мне будет трудно с ней проститься.
Холодным утром крик последний
Лишь бросит в сторону мою.
Ночной певец, я твой наследник, —
Лети, я песню допою.


Дзмітрый Каханоўскі намаляваў ката-сфінкса.


Кацярына Андрэева напісала за кратамі свой чарговы верш.

Над белым полем — 
зімовым морам
У цішыні
І сярод турбот
Над маім шчасцем
І маім болем
Каторы месяц
Які ўжо год
Ляціць, трымціць
невымоўна ззяе
На чорнай коўдры
Родных нябёс
Мая самотная
І нямая
Мая адзіная
Зорка-лёс
Я ёй малюся, яе
Баюся
Яе спрабую
Не заўважаць
А прыйдзе час —
Назаўжды спынюся
Пад зорным позіркам
Спачываць.
Ужо не страшна
Ужо не смешна
Ужо ніякай няма бяды
У тым, што сціхлі
Навокал песні
А замест песняў —
Хрусцяць хработы.
У любым краі
Дзе на прадвесні
Ў вакно астрогу
Мне ззяеш Ты.


 Кацярына Макарэвіч малюе вясёлых герояў. 


Уладзімір Гундар напісаў за кратамі верш да гадавіны смерці Вітольда Ашурка.  Прытым ён не памятаў дакладна, што менавіта за дзень да таго, як ён даслаў верш, была гадавіна смерці актывіста з Бярозаўкі. 

Вітольду Ашурку прысвячаецца!

            Хай шлях — да раю, пекла ці палону —
            Усё прайдзі і вынесці здалей.
            Васіль Стус

Дружа, ішлі мы поруч вызвольным тропам.
Тропам да запаветнай свабоды,
Да нашае свабоднае шчаслівае Айчыны. 

Ён нас знайшоў, ён нас абраў…
Ты гэты троп як мог прайшоў,
А я іду, яшчэ сваім зямным змагарным тропам.

Тропам, які наканаваў сам Госпад нам…
І пастараюся, і за сябе, і за цябе дайсьці
Да нашае свабоднае Айчыны.


Крысціна Чаранкова малюе каляровых герояў.


Штотыдзень на канале "Бэйбус" прэзентуюцца новыя вершы аўдыёкнігі паэта, рэдактара Андрэя Скурко, якія ён піша за кратамі для свайго маленькага сына Тамашыка. Усяго аўдыёкніга "Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў" умесціць 55 твораў для маленькіх і сівенькіх. Глядзіце, чытайце, вучыце #ВершыСкурко і абдымайце адно аднаго.


Расціслаў Стэфановіч малюе цёплыя моманты з жыцця.


Руслан Слуцкі даслаў выяву па матывах "Прастаквашына", а таксама малюнак ваўка.


Сяргей Раманаў працягвае дасылаць з-за кратаў малюнкі.


Сяргей Сакавец піша з-за кратаў вершы пра тое, што з им адбываецца.

И это пройдёт

Все изменилось, все прошло.
У меня нет больше ничего.
Пропало все, в карманах пусто
И на прогнозы все не густо.

Да, можно злиться, всех винить,
Поставить крест и не простить.
Но что случилось, тому быть,
Необходимо дальше жить.

Удар судьбы держать смиренно,
Все образуется мгновенно.
Нет трудностей нам не по силам
И вокруг нас лишь перспективы. 

Успех, финансы - наживное,
Со временем и остальное.
Но главное - просто быть собой
С открытым сердцем и душой.

Благую цель себе найти
И шаг за шагом к ней идти.
Только тогда прибудет счастье
И улетучатся ненастья!

***

Мемуары

Приходит осень и бабье лето
Прощание перелетных птиц
Сижу в неволе без привета
От родных и близких лиц
Не вижу утра, дня и ночи, забыл
Про душ и крепкий сон
Взамен зато уютный карцер
Ведро с водою и бетон
Но есть и плюсы, нас здесь
Много
Пакуют для торга уже и детей
Собрав все пазлы, осталось недолго
Гнев страшен у отцов и
Матерей.

Рядом с рассветом

Братья и сестры, мои бедарусы
Я люблю вас и вами горжусь я
Меня вы услышите, меня вы поймете
Бурю дома спокойно с семьей
Переждите
Весь ужас вокруг видно даже слепому
Яркий рассвет восторжествует над тьмою
Свободны мы будем, заживем
Безупречно
Восстановим страну, жить она
Будет вечно! 

***

Помни и знай
Не нужны этой власти
Ни блогеры, ни журналисты
Ни инженера, ни волонтеры
Врачи и программисты.
Нужны ей «зомби-кивалы»
Без своих мыслей
И исполнители помогающие
Ради своей личной корысти.
Она готова сажать всех
Непокорных без разбору
«Иначе мыслишь? Не согласен?
Плевать!»
-- звезда прокурору
Ей нужны те, кто живы
В недостатке
Молча сидит, радуясь
Чарке и шкварке.
Многие устали, размякли и
Затерлись
Поверили, что уже не победить
И зря все старались
Но сильные люди будут и
Дальше бороться
Гордый народ никогда не
сдается!


 Валянцін Стэфановіч малюе прыгоды ў СІЗА ката Кісуна. 


Кірыл Суслін даслаў маці малюнак вясёлай малпачкі.

*У матэрыяле выкарыстаныя творы, апублікаваныя ў сацыяльных сетках і СМІ, а таксама ілюстрацыі і вершы з асабістых архіваў. 

Падтрымаць зняволеных можна лістамі: адрасы пазначаныя ў профілях па спасылках. Калі ў вас ёсць, чым падзяліцца з творчасці зняволеных для публікацыі, калі ласка, дасылайце на viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства