Лісты з-за кратаў: творчасць зняволеных
Краты абмяжоўваюць волю чалавека, але не ягоны імпэт: думкі і пачуцці ў турме натхняюць на кнігі, малюнкі, блогі, лісты. Таму сённяшняя падборка — пра тое, што для творчасці няма межаў нават за кратамі, і гэта можна пабачыць у лістах, якія зняволенныя дасылаюць сваім блізкім.
Першай часткай пра творчасць зняволеных можна натхніцца тут. Другой — па гэтай спасылцы.
Ала Шарко малюе вясёлых слімакоў, якія чытаюць "Вожык".
Алег Граблеўскі малюе як каляровыя, так і чорна-белыя карціны. Ягоны праект называецца "ValadARTka".
А мастак Алесь Пушкін заснаваў на Валадарцы арт-суполку "Турма". З ягонай творчасцю можна пазнаёміцца ў інстаграм.
Алег Краўцоў даслаў верш.
Держимся, но все вместе.
Не сдаемся, ведь нас большинство.
Верим в себя и в людей Беларуси.
И справедливости торжество.
Беларусов нация проснулась
И жаждет правды и свободы.
Мы победим! Не сомневайтесь.
Процесс запущен, он идет.
Аляксандр Целяшман малюе кветкі.
Аляксандр Шаўцоў — каляровых коцікаў.
А Андрусь Войніч — нават цэлыя коміксы. З алоўкамі ён "пасябраваў" толькі апынуўшыся ў зняволенні.
Даніла Богнат некаторы час смуткаваў праз тое, што ніхто, акрамя сваякоў, не дасылае яму лісты, і напісаў такі верш.
Антаніна Канавалава дзеліцца сваёй любоў'ю нават праз краты.
Антон Быкоўскі даслаў малюнкі птушкі і сэрца.
Валеры Вішчэня даслаў з-за кратаў такі малюнак.
Віка Міронцава малюе пейзажы і ваўкоў. Пейзаж намаляваны акварэльнымі алоўкамі.
Ганна Вішняк дасылае кветкі.
У малюнках Данілы Бандарука таксама ёсць кветкі.
А Дар'я Чульцова нават прапануе ў сваіх малюнках загадкі.
Дзяніс Сакалоўскі дзеліцца надзвычай яркімі фарбамі.
У апошнія тыдні многім людзям пачалі прыходзіць канверты ад Вадзіма Хіжнякова Вадзіма з цялятамі. Аказалася, гэта падарунак Вадзіму ад таварыша па няшчасці і мультыплікатара па сумяшчальніцтве Івана Вярбіцкага. Ён выхадзец з Валожынскага раёна, доўгі час працаваў у Расіі, а потым вярнуўся ў бацькоўскі дом у Гальшаны. Мае дзве вышэйшыя адукацыі, мастак-дызайнер, мультыплікатар, рэжысёр, мантажор відэа. Малюе, піша апавяданні. Працаваў у Астанкіна, удзельнічаў у розных міжнародных праектах і кінафестывалях.
Ігар Лосік па-ранейшаму працягвае падтрымліваць дух беларусаў мілымі малюнкамі жывёлаў.
А Кася Будзько намалявала аўтапартрэт і Парыж. Працы дзяўчыны можна паглядзець у інстаграм.
Іншая студэнтка — Марыя Каленік — намалявала бурундука.
Мікалай Шэметаў уначы напісаў верш для жонкі.
Мікіта Емельянаў малюе коміксы.
У інстаграм Ксюшы Сырамалот публікуюцца яе вершы. Адзін з іх:
Беларусь жыве
На шэрых сценах:
За фарбай, на фарбе,
У змытым мастацтве
Чырвоным па беламу –
Беларусь Жыве.Ва ўсмешках і слёзах,
У змораных вачах
(І ўсё роўна прыгожых),
У воклічах і песнях,
У мове і ў вершах,
У светлых людзях,
Што ў цёмных месцах, –
Беларусь Жыве.У маленькіх аркушах паперы,
У цёплых сонечных слоўцах.
Беларусь надрапана на тынкоўцы,
Намалёвана ў самых таемных месцах –
Беларусь Жыве ў нашых сэрцах.
Расціслаў Стэфановіч дасылае ў лістах цудоўныя малюнкі.
Руслан Слуцкі перадае вітанкі ад Бураціна.
Стася Міронцава зычыць трымацца і падмацоўвае пажаданні абстрактным малюнкам.
Сцяпан Латыпаў дасылае суседскім дзецям малюнак вожыка, які па ягонай інструкцыі ператвараецца ў паветранага змея.
Ён піша: "Мне часам думаецца, што краіна, у якой маленькім дзецям ніхто-ніхто не зробіць лятаючага змея нават не можа прэтэндаваць на званне цывілізацыйнай. Для чаго патрэбныя ўсе танкі, самалёты, гарматы ракеты, важныя дзядзькі і цёткі ў дарагіх скураных крэслах, калі маленькія дзеці не запусцяць летнім днём паветранага змея ў выглядзе вожыка?.. Гэты тып змяя завецца "манах" і запускаецца ў слабы вецер".
Сяргею Раманаву відавочна блізкая гістарычная тэматыка.
Цімур Рызапур піша жонцы: "Гэта я цябе намаляваў, як ты мне часта пішаш, а я ўсё не атрымліваю". Кожны ліст жонцы з дачкой ён суправаджае малюнкам.
Яна Арабейка малюе гожых дзяўчын і коміксы.
Яўген Бароўскі прапаноўвае палюбавацца садам.
А Яўген Прапольскі — птушачкай.
Напрыканцы прапаноўваем паглядзець, якую паштоўку даслаў дзецям Кірыл Казей. Яго асудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
*У матэрыяле выкарыстаныя творы, апублікаваныя ў суполках "Лісты салідарнасці", праекце "Вольныя паштоўкі", газеце "Новы час", сайце "Радыё Свабода", іншых СМІ, а таксама ілюстрацыі і вершы з асабістых архіваў.
Падтрымаць зняволеных можна лістамі: адрасы пазначаныя ў профілях па спасылках. Калі ў вас ёсць, чым падзяліцца з творчасці зняволенных для публікацыі, калі ласка, дасылайце на viasna@spring96.org |