viasna on patreon

Лісты з-за кратаў: творчасць зняволенных Фота

2021 2021-04-14T13:59:57+0300 2021-04-14T15:27:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kraty_ovd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыя: Настасся Вікулава для "ОВД-Инфо"

Ілюстрацыя: Настасся Вікулава для "ОВД-Инфо"

Краты абмяжоўваюць волю чалавека, але не ягоны імпэт: думкі і пачуцці ў турме натхняюць на кнігімалюнкіблогілісты. Таму сённяшняя падборка — пра тое, што для творчасці няма межаў нават за кратамі, і гэта можна пабачыць у лістах, якія зняволеныя дасылаюць сваім блізкім. 

Першай часткай пра творчасць зняволеных можна натхніцца тут.

Праграміст і бард Анатоль Хіневіч дасылае з-за кратаў вершы і малюнкі.

У абедзвюх сясцёр Міронцавых яскрава прасочваецца свой стыль.

Настасся часта малюе чалавечкаў, якія прыйшліся б даспадобы куратарам выставак сучаснага мастацтва.

А Віка ўпэўнена адчувае сябе ў графіцы.

Блогер тэлеграм-канала “Армія з народом” Сяргей Коршун, верш якога мы публікавалі ў першай частцы, працягвае дасылаць свае творы сваякам. 

Об этом многие писали и немало
В истории свой оставляя след,
Но в сердце и душе осталась рана.
Весь мир пускай теперь узнает, что думает сейчас здесь человек.

Возможно, кто-то скажет, что такое уже было.
Не согласиться трудно. Увы, но жизнь бывает такова!
Люди земли! Вы будете смотреть на это непоколебимо,
Когда народ невинный в клетку прячет «сатана».

Арест!?! Нет! Он совсем не страшен.
Крик, боль, удары — ерунда!
Сознание того, что ты теперь бесстрашен,
Вот чувство, которое останется с тобою навсегда.

Первый допрос — и вот ты на один со своим сознанием,
Подлец с мерзавцем изнутри напали на тебя,
Но совесть с честью говорит отчётливо, спокойно, ясно:
«Давай, сражайся! Победа будет нелегка».

Вот в жертву справедливости ты ставишь
Свою свободу, дом, родителей улыбки и тепло друзей
И «бесам» в одеждах чёрных отвечаешь:
«Правда, любовь и вера — вот, что для тебя важней».

Теперь закрытое пространство, темница, чёрная дыра,
Такое точно не забудешь и ни за что и никогда.
В ночь первую, когда, изнеможенный, рухнул на «топчан»,
То утро, когда проснувшись думал, что это всё обман.

Но нет, то был не сон, все мысли прогнаны через себя.
Чужие люди рядом, не такие, не твои друзья.
Все разные они, но тут судьба везде одна,
Отличие в одном — за правду ты, а не за грязные дела.

И снова «бесы» пытаются тебя сломать:
Посадят вдруг «наседку», а могут «голубей почтовых» не пускать.
Как черви лезут в душу, давят на семью,
Но с верой в Бога ты не предашь людей, страну.

Дни тянутся… Спасенье в книгах, письмах от друзей.
Гуляя, на стене царапнешь: «Вместе мы ещё сильней».
По вечерам звуки свободы с ветром ловишь из окна
И думаешь, что где-то там родные, дети, мать, жена.

А завтра — очередь для передач, где предстоит им отстоять
И, как в блокадном Ленинграде, свой личный номер получать.
Икону просишь иногда: «Мама, не плачь, люблю тебя всегда».
Или задашь такой вопрос: «Но сколько же тирану нужно слёз?»

С ночью приходит ненависть и месть, в подушке мокрые глаза.
Так хочется кричать что мочи: «Скорее бы сдох ты, "сатана"!»
Родным его и близким пожелаешь людскую боль и муки испытать,
Пройти все эти круги ада и со слезами засыпать.

Но нет! Смотрят на всех нас Спасителя глаза,
Голос его громко говорит: «Вы не такие! Так нельзя!»
Да, мы не «бесы», мы же люди, за все народные страданья их простим,
А время в душах раны зарубцует, но след останется неизгладим.

Финал диктаторов в истории всегда был предрешён —
Верёвка, кровь, культ личности, последний лучше б сам ушёл.
Заслуга каждого из нас теперь видна как никогда.
Люди земли! Спасибо вам за всё, все вместе мы одна семья!

P.S. Тем летом мы на алтарь свободы
Себя решили положить.
Лишь для того, чтобы потомков наших
От диктатуры сатанинской оградить.

Возможно, где-то нас они осудят,
Но смогут это честно, громко говорить.
Им жить в стране красивой и свободной,
Где будут каждого из них ценить.

Октябрь 2020–январь 2021

__________________________________________________________________

Поздравление с Днём Святого Валентина

Какой чудесный парень этот Святой Валентин,
Он в сердце есть у каждого, но жаль, что день его один.
В сердцах людей любовь живёт, но в суматохе дней
С. Валентин напомнит нам: любить нужно сильней.

Любимые сердечки сияют на снегу,
Как маячки надежды в свободную страну.
На улицах морозно, но это не беда,
В сердцах у нас любовь живёт, и это навсегда.

Роднульки и любимки, как много в жизни слов,
Родителям и близким мы дарим всю любовь.
Любимым человечкам сердечки отдадим,
Вас всех мы сильно любим, спасибо, Валентин.

Записано в СИЗО № 1
11.02.2021

Дзяўчаты-студэнткі Ксюша Сырамалот і Кася Будзько з дапамогай сяброў нават "вядуць" з Валадаркі акаўнты ў інстаграме.  

Ксюша малюе свае турэмныя аўтфіты, таксама ў яе творчасці заўважныя этна-матывы.

 Кася канцэнтруецца на партрэтах і турэмным побыце.

Яшчэ адна студэнтка — Настасся Булыбенка — таксама даслала ў адным з лістоў партрэт казачнай дзяўчыны.

Рэалістычныя партрэты малюе Наталля Хершэ.

А Яўген Прапольскі імкнецца рэалізавацца як у рэалістычным, так і ў "казачным" стылях.

18-гадовы Ціхан Клюкач дасылае малюнкі на гістарычныя тэмы, а ў лісце ў газету "Новы час" піша:

— Што я хачу сказаць гэтым малюнкам? Што заўсёды былі на гэтай зямлі героі, тыя, хто змагаўся за праўду, хто верыў у лепшую будучыню, хто ўсё жыццё прысвяціў вялікай справе — служэнню народу. Тыя, хто выходзіў з бел-чырвона-белымі сцягамі на вуліцы і плошчы беларускіх гарадоў у 2020-м — духоўныя нашчадкі тых герояў: ад Вітаўта да Кастуся Каліноўскага, ад рыцараў ВКЛ да паўстанцаў Касцюшкі. Жыве Беларусь!

Адвакат Максім Знак за апошнія сем месяцаў напісаў каля 90 апавяданняў, дзясяткі вершаў і песень, больш за 3 тысячы лістоў і прачытаў больш за 150 кніг. Побытавыя замалёўкі і нататкі ў СІЗА Знак запісвае ў тоўсты сшытак. Так з'явіліся 89 апавяданняў пад агульнай назвай «Сшытак Валадаркі». Змест большасці з іх невядомы, таму што «на волю» ў лістах прарваліся толькі пяць апавяданняў. Ірына Козікава, сястра Максіма, збірае творы ў асобным тэлеграм-канале, якія прыходзяць у лістах.

Вось некаторыя з вершаў Максіма, астатнія творы можна пачытаць у згаданым вышэй тэлеграм-канале ці вялікім матэрыяле TUT.BY.

«Валадарка»

Вежа белая, скаваная металам,
Часу і свабоды валадарка,
Мыліцы з жалеза — каб не ўпала,
У Менску рудыментам — «Валадарка».

Тут падвалы, як вантробы субмарыны,
Мы наскрозь праходзім на шпацыр.
Бразгат кратаў падганяе ў спіны,
Мы праходзім, побач змрочны цір.

Стрыжаных патыліцаў мішэні
Марна спадзяваліся на цуд.
У сутарэнні- цені, цені, цені…
Каты і ахвяры разам тут.

Здані продкаў самі ўсе раскажуць,
Не буры праклятыя муры!
Зруйнаваных лёсаў кроў і сажа
Белае запэцкалі знутры.

______________________________________________________

1984

Восемьсят чацьвёрты ўжо быў.
Быў, здаецца, сорак год таму.
Оруэла зноўку я адкрыў -
Да мяне ён завітаў у турму.
Вось прыйшоў і кажа: «Ну і што?
Ну, вядома ж, ты не парушаў.
Ты сур’ёзна верыш у гэта шоў?
Ты артыкул у кодэксе шукаў?
Тут усе проста — „супраць“ альбо „за“.
Калі „супраць“ — нельга крыўдаваць.
Ты адказвай за ўсе, што ты казаў,
Хопіць нормы ў кодэксах шукаць!
Няхай права сёння адпачне,
Бо дзяржавы лёс — вышэй за ўсё.
А раз так, то, падаецца мне,
Права аджыло ўжо сваё».

Беларускія адвакаты ў складзе вакальна-інструментальнага ансамблю "Прававы дэфолт" запісваюць песні на словы вершаў Максіма Знака. Напрыклад, словы песні "Шэкельтоны", якія адвакат напісаў яшчэ да зняволення, зараз гучаць асабліва выразна.

Мастак Уладзіслаў Макавецкі даслаў некалькі малюнкаў з гістарычнымі сюжэтамі: тут рыцар, князь, самурай.

Ілля Туркоў, спецыяліст па аперацыях з нерухомасцю, асуджаны да чатырох гадоў калоніі, даслаў дачцы верш і казку.

Мне дочь моя приснилась ночью…
Бежит ко мне со счастьем на устах.
И волосы её по ветру вьются,
и счастье множится в глазах.
Улыбка солнцу помогает светить просторы бытия.
Я жду тебя расправив руки и по щеке пошла слеза.
Хочу бежать тебе на встречу,
но не пускают кандалы.
Я бью оковы как хрусталь,
и в бег бросаюсь словно лев.
Моя дочурка, кровь моя, частичка
сердца моего подаренная Богом!
На встречу я к тебе спешу
весь счастьем озарённый,
ведь мы не виделись давно – запретка нас разъединила.
И вновь мы рядом – Бог с тобой, и скоро мы объединимся,
и снова будем не разлей вода и будем много улыбаться.
Глаза твои я зацелую, руку к твоей щеке я приложу,
поглажу бархатные волосы и крепко-крепко обниму.
Я столько ждал, я этим жил, и не могу я надышаться
нашим смехом и насладиться словом
папа-папа что говоришь ты без конца!
Тот сон конечно станет явью и в далеке увижу я
идущие на встречу мне два ангела –
жена моя и дочь моя.
Мы обнялись и плачем, и смеёмся,
и кажется уж больше ничего и нет,
и время в миг остановилось,
чтоб уталить наш голод по любви!

"Казку пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай" для сына Францішка за некалькі месяцаў напісаў і Павел Севярынец

Ліст першы


...Даўным-даўно, тысячу гадоў таму, белы Божы анёл ляцеў па-над балотамі, лясамі і рэчкамі, якія ляжалі паміж двума морамі – Балтыйскім і Чорным. Творца адправіў анёла аглядзець край, у які хацеў прыйсці сын Божы – Ісус Хрыстос. Дарогаў у той час не было, людзі перасоўваліся на ладдзях па рэках, перацягвалі чаўны ды караблі паміж ручаямі – і так траплялі ў невялікія, агароджаныя сценамі з дрэва, гарады. Але анёл шукаў не дарогаў. Сын Божы, Ісус Хрыстос перамяшчаецца ў сэрцах людзей – таму белы Анёл выглядваў сэрцы. Анёлы з неба бачаць у кожным чалавеку сэрца – светлае яно, як агеньчык, ці цёмнае, нібыта вугаль. Большасць сэрцаў мігціць то святлом, то цемрай, і пакуль прыгледзішся, агеньчык можа змяніцца вугальком. Людзі, нібы мурашкі, плылі ўнізе па вялікай рацэ – Дняпры. Плылі на ладдзі і некалькіх чаўнах вакол яе. Анёл страпянуўся, злёгку склаў крылы – і паляцеў уніз. Ён добра бачыў светлыя галовы людзей. Напэўна, гэта былі варагі, альбо вікінгі, якія вярталіся з Цар-горада да сябе на Радзіму – у халодныя Свейскія горы на Балтыцы.
Анёл падляцеў пабліжэй, так, што былі відаць і вушы, і пальцы людзей – і яму здалося, што адно сэрца – чалавека, які сядзеў на носе ладдзі, – свеціць ярчэй, чым у астатніх...

Працяг па адпаведным хэштэгу ў фэйсбуку шукайце на старонцы жонкі Паўла Вольгі.

Журналістка Дар'я Чульцова дорыць у паштоўках кісла-яркі смак саспелых гранатаў.

Рыгор Саладоўнікаў, якога асудзілі да "хіміі", падчас зняволення таксама дасылаў сваякам насычаныя малюнкі. 

Яскравымі фарбамі дзеліцца мэнаджар і валанцёрка Ганна Сунгурава – і тое, што ў лістах зняволеных так шмат жыцця, чарговы раз падкрэслівае, што яно заўсёды працягваецца і перамагае: нават за кратамі. 

*У матэрыяле выкарыстаныя творы, апублікаваныя ў суполках "Лісты салідарнасці", праекце "Вольныя паштоўкі", газеце "Новы час", сайце "Радыё Свабода", а таксама ілюстрацыі і вершы з асабістых архіваў.  

Падтрымаць зняволеных можна лістамі: адрасы пазначаныя ў профілях па спасылках. Калі ў вас ёсць, чым падзяліцца з творчасці зняволенных для публікацыі, калі ласка, дасылайце на viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства