viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-12-27T19:17:20+0300 2023-01-03T17:47:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

 Анонс праграмы на 27 снежня:

Падзея: Вялікая фрэска з партрэтам Алеся Бяляцкага з’явілася ў Вільні, насупраць амбасады Беларусі ў Літве. Адна з віленскіх школ дазволіла выкарыстаць сваю сцяну для гэтага. У рубрыцы пачуем, як праходзіла адкрыццё фрэскі.

Па-за межамі: У Беластоку прайшла чарговая акцыя салідарнасці з палітзняволенымі прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі Андрэем Пачобутам і Анжалікай Борыс.

“Мы можам зрабіць толькі тое, што робім: выходзіць і казаць, што ў беларускіх вязніцах сядзяць людзі, несправядліва туды змешчаныя”, — кажуць удзельнікі акцыі.

Асоба: У Вільні развіталіся з праваабаронцам БХК Алегам Гулаком, які нечакана пайшоў з жыцця. Якім ён быў чалавекам і што згубіла беларуская праваабарончая супольнасць з яго сыходам?

Апытанка: Рэпрэсіі, вайна, Нобелеўская прэмія міру. Прадстаўнікі ПЦ “Вясна”— пра тое, якім ім запомніўся 2022 год.

Запіс праграмы слухайце тут:

Viasna96 · 2022-12-27 Праваабарончая праграма «Вясна» на Радыё Рацыя

А радыёверсія выпуску (з музычнымі паўзамі)  — ў далучаным аўдыяфайле:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2022-12-27_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства