viasna on patreon

Двух украінцаў асудзілі ў Брэсце за "агентурную дзейнасць"

2022 2022-12-15T16:15:56+0300 2022-12-15T16:18:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/staliarchuk_gudzik_09.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 лістапада ў Брэсцкім абласным судзе вынеслі прысуд па справе за "агентурную дзейнасць" у Беларусі на карысць Украіны. Судзілі ўкраінцаў Міхаіла Сталярчука і Дзмітрыя Гудзіка за тое, што паводле версіі абвінавачвання збіралі дадзеныя пра вайсковую тэхніку і аб'екты ў Беларусі па заданні Службы бяспекі Украіны. Суддзя Андрэй Лешчанка прызначыў Міхаілу шэсць гадоў калоніі, а Дзмітрыю — пяць. 

Міхаіл Сталярчук і Дзмітрый Гудзік
Міхаіл Сталярчук і Дзмітрый Гудзік

Грамадзян Украіны Міхаіла Сталярчука і Дзмітрыя Гудзіка асудзілі паводле арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Было некалькі закрытых пасяджэнняў. Пра вынік суда і сутнасць абвінавачвання стала вядома з прапагандысцкага фільма АТН "Контрразведка. Операции белорусского КГБ против спецслужб Запада и Украины", дзе ўзгадваюцца таксама палітвязні Дзяніс Івашын, Юрый Зянковіч, фігуранты справы АГСБ і іншыя.

Згодна сюжэту, украінцаў затрымалі на пункце пропуска Брэсцкай вобласці "Макраны" — яны ехалі на аўтобусе "Львоў-Брэст". Дата затрымання не называецца, але, меркавана, гэта здарылася напачатку гэтага года. Згодна версіі абвінавачвання, па заданні Службы бяспекі Украіны яны збіралі дадзеныя пра ваенную тэхніку і аб'екты з 2018 года. З імі быў затрыманы таксама Ігар Дзірко, але замест судовага пераследу яго выслалі з Беларусі.

Ігар Дзірко
Ігар Дзірко

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства