viasna on patreon

Мужчыну прысудзілі два гады "хіміі" за допіс пра Лукашэнку

2022 2022-11-30T17:13:40+0300 2022-11-30T18:04:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-sud-4.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 У судзе Бярозаўскага раёну 23 лістапада асудзілі Уладзіміра Салдатава паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Людміла Рудзіна прызначыла мужчыну два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу (“хімія”).

Cуд Бярозаўскага раёна. Фота: bereza.by

Як паведамляе прэс-служба Брэстаблсуда, Уладзіміра абвінавацілі ў тым, што ў снежні 2020 года ён на сваёй старонцы ў сацсетцы пакінуў допіс, які “прыніжае гонар і годнасць галавы дзяржавы”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства