viasna on patreon

За выступ перад работнікамі "Беларуськалій" прафсаюзнага лідара асудзілі на 2,5 гады калоніі

2022 2022-11-15T13:36:54+0300 2022-11-15T14:46:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aljaksandr-miszuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім абласным судзе 15 лістапада асудзілі палітзняволенага Аляксандра Мішука паводле ч. 1 арт. 361 (Заклікі да мераў абмежавальнага характара (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Вікторыя Паляшчук.

aljaksandr-miszuk.jpg
Аляксандр Мішук. Фота "Беларускі Незалежны прафсаюз"

Як паведамляе Беларускі Незалежны прафсаюз, Аляксандра затрымалі 25 траўня 2022 года на працоўным месцы. У яго дома і ў кабінеце на працы правялі вобшук. Мужчыну цягам 2 месяцаў утрымлівалі ў СІЗА КДБ, пасля перавялі ў СІЗА-1 Мінска. Цягам 4 месяцаў Аляксандру не дазвалялі спаткацца з жонкай.

Падчас другога судовага пасяджэння зачытвалі паказанні сведкаў, у тым ліку адміністрацыі ААТ “Беларуськалія”, актывістаў Беларускага Незалежнага прафсаюзу. Старшыня пярвічнай арганізацыі “Белхімпрафсаюзу” Андрэй Рыбак, які таксама выступаў у судзе, адзначыў, што яго прафсаюз быў супраць страйку, а Незалежны прафсаюз страйк падтрымліваў.

Пракуратура паставіла ў віну Аляксандру яго выступ перад работнікамі з “мэтай стварэння страйкавага камітэту”. У сваю чаргу Аляксандр тлумачыў свой выступ як эмацыйны, паколькі ў той час усе знаходзіліся пад уздзеяннем эмоцый з-за масавага гвалту з боку сілавікоў.

14 лістапада на чарговым пасяджэнні пракурор запрасіў Аляксандру 3 гады калоніі.

15 лістапада суддзя Мінскага абласнога суда Вікторыя Паляшчук прызнала Аляксандра Мішука вінаватым паводле ч. 1 арт. 361 (Заклікі да мераў абмежавальнага характара (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса і асудзіла яго на два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Аляксандр Мішук – віцэ-старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП) і старшыня першаснай арганізацыі БНП ААТ “Беларуськалій”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства