viasna on patreon

За паведамленні ў тэлеграм-канале гамельчука асудзілі на два гады калоніі

2022 2022-11-14T18:57:36+0300 2023-05-30T11:42:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zihinau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Цэнтральнага раёну Гомеля асудзілі Віктара Зігінава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Сяргей Салоўскі.

Віктара абвінавацілі ў тым, што ён у 2020 годзе ў тэлеграм-канале “Гомель: Нас 97%” пакінуў паведамленні, у якіх заклікаў іншых збірацца каля Гомельскага аблвыканкама і станавіцца ў “жывы” ланцуг.

10 лістапада суддзя Цэнтральнага суда Гомеля Сяргей Салоўскі прызнаў Віктара Зігінава вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх)  Крымінальнага кодэкса і асудзіў яго на два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства