viasna on patreon

Студэнтку і інжынера ў Мінску асудзілі па "народным" артыкуле

2022 2022-11-14T10:27:04+0300 2022-11-15T10:27:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-minsk-leninski-2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Мінска 26 кастрычніка асудзілі ўдзельнікаў жнівеньскіх акцый пратэсту ў Мінску інжынера Мацвея Стасюлевіча і студэнтку Анастасію Марвіну. Іх абвінавацілі паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх).

Справу разглядала суддзя Юлія Шут.

Па матэрыялах абвінавачання Стасюлевіч і Марвіна, даведаўшыся з інтэрнэту аб запланаванай у Мінску акцыі пратэсту, у адзін з вераснёўскіх дзён узялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, рухаліся ў складзе калоны на тэрыторыі горада Мінска, у тым ліку на праезнай частцы і паблізу праспекта Незалежнасці і вуліцы Леніна, пры гэтым Стасюлевіч публічна выкрыкваў лозунгі, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам.

Абвінавачанне лічыць, што неабвержнымі доказамі іх вінаватасці з'яўляюцца фотаздымкі і відэазапісы, якія захавалі абставіны ўчыненых імі дзеянняў. На фотаздымках і відэазапісах угледжваецца, што праезную частку перакрывала група грамадзян, такім чынам дзеянні абвінавачаных і іншых асоб насілі групавы характар, мэтай якіх з'яўлялася грубае парушэнне грамадскага парадку, звязанага з парушэннем працы транспарту. Названай мэты абвінавачаныя і іншыя асобы дасягнулі – сваімі дзеяннямі яны перашкодзілі нармальнай працы як грамадскага, так і прыватнага транспарту.

Акалічнасцю, якая абцяжарвае адказнасць абвінавачваных, судом прызнаецца здзяйсненне злачынства асобай, якая раней учыніла якое-небудзь злачынства, і яшчэ не скончыліся тэрміны даўнасці за папярэдняе злачынства. 

Суд прызнаў іх вінаватымі і прызначыў абодвум пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства