viasna on patreon

У Гродне судзяць прафсаюзнага лідара Андрэя Ханевіча. Яму запрасілі 5 гадоў калоніі

2022 2022-11-10T17:18:41+0300 2022-11-10T19:14:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hanievich1100.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродзенскім абласным судзе 9 лістапада працягнулі разгляд крымінальнай справы супраць старшыні першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза працаўнікоў ААТ "Гродна Азот" Андрэя Ханевіча. Гэта ўжо трэцяе пасяджэнне. Абвінавачанне запрасіла 5 гадоў калоніі.

hanievich1100.jpg
Андрэй Ханевіч. Фота "Беларускі Незалежны прафсаюз"

Разгляд справы пачаўся 31 кастрычніка. Андрэя Ханевіча абвінавачваюць паводле арт. 369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.

Як паведамляе Беларускі Незалежны прафсаюз, мужчыну ставяць у віну размову з журналістам “Белсат”, падчас якой Андрэй “перадаў нейкія звесткі”. Тэлефон Андрэя праслухоўвалі, размовы запісвалі супрацоўнікі спецслужбаў.

Судовае рашэнне вынясуць 16 лістапада.

Беларускі Незалежны прафсаюз ліквідавалі ўвесну 2022 падчас таго, як Андрэй адбываў адміністратыўны арышт. Прычынаю ліквідацыі прафсаюза стала спроба арганізаваць страйк на прадпрыемстве нібы "выключна ў палітычных мэтах". Пасля звальнення з прадпрыемства на Андрэя завялі крымінальную справу. 

47-гадовы Андрэй Ханевіч працаваў апаратчыкам у цэху "Карбамід-3" у "Гродна-Азот". Мужчына мае траіх дзяцей. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства