viasna on patreon

У кастрычніку беларускія суды ў крымінальным парадку рэпрэсавалі не менш за 114 чалавек

2022 2022-11-06T09:22:55+0300 2022-11-06T09:28:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy-grogno-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Праваабарончы цэнтр" Вясна " на працягу кастрычніка фіксаваў тэндэнцыю крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. Праваабаронцам вядома пра не менш як 114 асуджаных у кастрычніку грамадзян, з якіх 36 складаюць жанчыны і – 78 мужчыны.

Праваабаронцы зафіксавалі, што ў кастрычніку судовая сістэма працягвала ўжываць да рэпрэсаваных пакарання, звязаныя з пазбаўленнем і абмежаваннем волі. Сумарна, за кастрычнік, па вядомых ПЦ "Вясна" справах, суды вынеслі:

  • 425 гадоў і 8 месяцаў пазбаўлення волі ў дачыненні да 77 чалавек;
  • 15 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") у дачыненні да 7 чалавек;
  • 67 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія") у дачыненні да 27 чалавек;
  • 4 месяцы арышту ў дачыненні да 2 чалавек;
  • 100 базавых велічынь штрафу на суму 3200 рублёў у якасці асноўнага пакарання ў дачыненні да аднаго чалавека;
  • 12120 базавых велічынь штрафу на суму 387 840 рублёў у якасці дадатковага пакарання для 27 чалавек разам з пазбаўленнем (для 26 асуджаных) і абмежаваннем волі без накіравання ў папраўчую ўстанову (для аднаго чалавека);
  • 10 гадоў пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў у дачыненні да 2 чалавек разам з пазбаўленнем волі кожнаму;
  • Пазбаўленне воінскага звання "старшы прапаршчык у адстаўцы" ў дачыненні да 1 чалавека разам з пазбаўленнем волі;
  • Прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў выглядзе прымусовага лячэння ад хранічнага алкагалізму па месцы адбывання пакарання ў дачыненні да 1 чалавека нараўне з пазбаўленнем волі.

Паводле вядомых праваабаронцаў прысудаў у кастрычніку суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 67.54% выпадкаў. Абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ ("хімія") суды выкарыстоўвалі ў якасці пакарання ў 6.14% выпадкаў. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняя хімія") ужывалася ў 23.7% выпадках асуджэння грамадзян. Пакаранне ў выглядзе арышту суды ўжывалі ў 1.75% выпадкаў асуджэння фігурантаў палітычных спраў. Штраф прымяняўся толькі ў 0.87% выпадкаў асуджэння грамадзян.

Такім чынам, у кастрычніку пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе "хіміі", "хатняй хіміі" і арышту суды ўжывалі ў 99.13% выпадках асуджэння фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў.

За верасень беларускія суды рэпрэсавалі не менш за 114 чалавек па палітычных матывах

У дачыненні да аднаго чалавека, які знаходзіцца за межамі Беларусі, крымінальны пераслед за абразу прэзідэнта быў спынены ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў прыцягнення да адказнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства