viasna on patreon

Прызначаная дата суда над жодзінскім "тэрарыстам" Анатолем Сашуновым

2022 2022-10-18T08:26:03+0300 2022-10-18T09:34:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/telegram_9034.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Мінскі абласны суд 19 верасня пачынае разгляд крымінальнай справы індывідуальнага прадпрымальніка з Жодзіна Анатолія Сашунова.

Судовы працэс будзе весці суддзя Вікторыя Паляшчук.

56-гадовага Анатоля Сашунова затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК за каментары ў “экстрэмісцкіх чатах” 10 сакавіка і да суда змясцілі ў следчую турму ў Жодзіна.

20 верасня ягонае прозвішча патрапіла ў спіс "Асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці". 

Па матэрыялах справы, Сашуноў абвінавачваецца ў наўмысных дзеяннях, накіраваных на распальванне іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса),  у публічнай абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў абразе  прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Следствам выяўлена, што ў перыяд са жніўня 2020 года па сакавік 2022 года Анатоль Сашуноў размяшчаў на розных Telegram-каналах і чатах, у тым ліку прызнаных судом экстрэмісцкімі, каментары, у якіх выклікаў у аўдыторыі ілжывае ўяўленне аб нелегітымнасці дзеянняў праваахоўных органаў пры выкананні службовых абавязкаў. На думку следства, такім чынам ён у сваіх выказваннях ўзбуджаў нянавісць, сацыяльную варожасць па прыкмеце прыналежнасці да прафесіі. Ён жа публічна абразіў Аляксандра Лукашэнку і іншых прадстаўнікоў улады.

Судовы працэс пройдзе ў адкрытым рэжыме.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства