viasna on patreon

Абразіў і паклёпнічаў на Лукашэнку: гарадзенца пакаралі трыма гадамі калоніі

2022 2022-10-13T19:07:53+0300 2022-10-14T10:35:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodna-leninski-sud.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Гродна 6 кастрычніка вынесены прысуд Паўлу Клапатку, абвінавачанаму ў абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку, а таксама ў знявазе дзяржаўных сімвалаў.

Справу разглядаў суддзя Генадзь Мазайла.

Як выяўлена падчас судовага следства, абвінавачаны са снежня 2020 года па чэрвень 2022 года ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" на сваёй старонцы размясціў публікацыі з выявамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у якіх з выкарыстаннем  ненарматыўнай лексікі прынізіў гонар і годнасць пацярпелага.

Ён жа ў снежні 2020 года размясціў лічбавую выяву з спалучэннем чырвонага фону і свастыкі зялёнага колеру з арнаментам, чым наздзекаваўся над дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь..

Акрамя таго, Павел Клапаток у студзені 2021 года размясціў абразлівыя публікацыі з выявамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у тэкстах якіх абвінавачваў яго ў здзяйсненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

Суд пастанавіў, з улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў,  на падставе ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса, а таксама ч. 2 арт. 367 і арт. 370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прызнаць Клапатка вінаватым і па сукупнасці злачынстваў прызначыць яму канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства