viasna on patreon

Палітвязня асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі па "справе Зельцэра"

2022 2022-10-12T12:50:51+0300 2022-10-12T13:10:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/micura_matvei.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёмага кастрычніка Магілёўскі абласны суд прызнаў палітзняволенага Мацвея Міцуру вінаватым паводле арт. 369 і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў калоніі.

Паводле першага артыкула суддзя Ігар Зямцоў прысудзіў Міцуру два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых велічынь (3200 рублёў), паводле другога — два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова Мацвея асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь (3200 рублёў). Таксама ў мужчыны канфіскавалі айфон.

Яго прызналі вінаватым у абразе прадстаўніка ўлады ў інтэрнэце ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. А таксама — у распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства