viasna on patreon

Беларускага музыку асудзілі на 2 гады калоніі за каментары па справе Зельцэра

2022 2022-10-10T13:42:00+0300 2022-10-10T14:43:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dalivelia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебскім абласным судзе 7 кастрычніка вынеслі прысуд паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) палітзняволенаму Сяргею Далівелю. Пасяджэнне праходзіла ў закрытым фармаце. Справу разглядала суддзя Галіна Бондал.

dalivelia.jpg
Сяргей Далівеля

Сяргея Далівелю затрымалі ў 2021 годзе паводле крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Пасля затрымання Сяргея змясцілі ў Следчую турму № 8 горада Жодзіна, пасля чаго перавялі ў Віцебскае СІЗА. Першапачаткова Сяргея абвінавачвалі паводле двух артыкулаў. Але падчас судовага пасяджэння высветлілася, што абвінавачанні паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) знялі. Пракурор запрасіў пакаранне тэрмінам 2 года і 6 месяцаў зняволення. Суддзя прыняла да ўвагі хворае дзіця, якое знаходзіцца на ўтрыманні Сяргея. 

7 кастрычніка суддзя Віцебскага абласнога суда Галіна Бондал прызнала вінаватым Далівелю Сяргея паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і прызначыла яму пакаранне тэрмінам на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Сяргей Далівеля – лідар мінскага рок-гурта “Бандэроль”, аўтар тэкстаў песень і музыкі, які выконвае свае сольныя песні. Пазнаёміцца з творчасцю Сяргея можна тут.

Падтрымайце Сяргея Далівелю пасылкамі, грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: СІЗА-2, Гагарына 2, 210026, Віцебск, Беларусь (Сяргей Уладзіміравіч Далівеля).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства