viasna on patreon

Мужа і жонку пакаралі за ўдзел у "Маршы супраць тэрору" — прысуд стаў вядомы толькі цяпер

2022 2022-10-01T13:43:22+0300 2022-10-01T15:03:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shablyka-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Антон Шаблыка.

Антон Шаблыка.

Фрунзенскі суд Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе Антона і Вольгі Шаблыкаў па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны удзел у іх).

Справу разглядаў суддзя Юля Блізнюк.

Антон Шаблыка да затрымання займаўся арганізацыяй актыўнага адпачынку: сплавы на байдарках па рэках і азёрах, вяровачныя курсы і трэнінгі, турыстычныя падарожжы, у тым ліку і па горных маршрутах.

Раней Антон неаднаразова затрымліваўся за ўдзел у акцыях пратэсту: адбываў адміністрацыйны арышт у лістападзе 2020 года ў ЦІП на Акрэсціна. Таксама затрымліваўся 9 сакавіка 2022 года разам з жонкай Вольгай на адным з антываенных мітынгаў у Мінску.

Вольга Шаблыка да затрымання працавала выкладчыцай англійскай мовы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Пра прысуд праваабаронцы даведаліся толькі зараз. Вядома, што ў 2020 годзе яны бралі актыўны ўдзел у акцыі пратэсту “Марш супраць тэрора”, якая адбылася ў Мінску 1 лістапада.

24 траўня мужа і жонку Шаблыкаў пакаралі абмежаваннем волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства