viasna on patreon

Выкладчыка радыётэхнічнага каледжа асудзілі па "справе Зельцэра"

2022 2022-09-30T08:46:35+0300 2022-09-30T12:09:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shkuratovich-2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Цімафей Шкуратовіч

Цімафей Шкуратовіч

Мінскі гарадскі суд 19 верасня агучыў прысуд 30-гадоваму Цімафею Шкуратовічу, якога абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках, распальванні іншай сацыяльнай варожасці і абразе прадстаўніка ўлады.

Судовае пасяджэнне вяла суддзя Жанна Брысіна.

Былы выкладчык радыётэхнічнага каледжа Шкуратовіч па некаторых звестках быў затрыманы 30 верасня 2021 года. Да суда змяшчаўся ў СІЗА №1 Мінска.

Цімафей Шкуратовіч, як сотні іншых грамадзян, пакінуў абразлівы каментар у сацыяльных сетках адносна гібелі ў Мінску 28 верасня 2021 года у перастрэлцы грамадзяніна Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ. Пазней у ходзе следства да ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса дадаліся яшчэ два абвінавачанні: ч.1 арт. 293  (арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або узброеным супрацівам прадстаўнікам улады) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

Па сукупнасці вынесеных пакаранняў суд пастанавіў пакараць Цімафея Шкуратовіча пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства