viasna on patreon

За рэгістрацыю ў “Плане "Перамога" і жаданне ваяваць ва Украіне – чатыры гады калоніі і штраф

2022 2022-09-14T17:55:42+0300 2022-09-14T17:57:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mihailau-anatol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Міхайлаў

Анатоль Міхайлаў

Судовая калегія Віцебскага абласнога суда 6 верасня завяршыла разгляд крымінальнай справы Анатоля Міхайлава. 28-гадовы жыхар абласнога цэнтра абвінавачваўся ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (ч. 3 арт. 361-3), распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130), абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368) і абразе прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Працэс, які распачаўся 1 верасня, вяла старшыня судовай калегіі Галіна Бондал.

Анатоль Міхайлаў быў затрыманы напрыканцы красавіка 2022 года. Перад гэтым, 8 красавіка, суд Першамайскага раёна Віцебска пакараў яго арыштам на 15 сутак за распаўсюд і захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў па арт. 19.11 КаАП.

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Анатоль Міхайлаў, у перыяд з сакавіка 2021 года па студзень 2022 года ў сетцы Інтэрнэт размяшчаў каментары і графічныя матэрыялы з заклікамі да ўзбуджэння нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці, а таксама абразы ў адрас кіраўніка дзяржавы і супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Паводле звестак праўладных каналаў, прычынай затрымання стала рэгістрацыя ў “Плане "Перамога". Паведамлялася, што Анатоль таксама запоўніў анкету, каб паехаць ваяваць ва Украіну. 

Ён жа ў сакавіку 2022 года стаў удзельнікам дэструктыўных Telegram-канала і Telegram-чата.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда прызнала Михайлава вінаватым і па сукупнасці злачынстваў яму прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін чатыры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 3,2 тысячы рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства