viasna on patreon

Палітзняволенага берасцейца асудзілі да двух гадоў калоніі па "справе Зельцэра"

2022 2022-09-12T18:54:05+0300 2022-09-13T09:24:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kuzur.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 верасня ў судзе Іванаўскага раёна вынесены прысуд палітвязню Івану Кузюру. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса паводле "справы Зельцэра" і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Таксама ён мусіць выплаціць штраф: 100 базавых велічынь. Мабільны тэлефон палітвязня канфіскаваны. Прысуд вынес суддзя Мікалай Стасевіч

Івана Кузюра прызналі вінаватым у тым, што 30 верасня 2021 года пасля прагляду інфармацыі пра абставіны смерці супрацоўніка КДБ Федасюка ён пакінуў у сацсетцы "ВКонтакте" каментар. Згодна з абвінавачаннем, выказванне "супярэчыла агульначалавечай маралі, вызначаным правілам зносін паміж людзьмі, а таксама змяшчаў выказванне ў непрыстойнай форме, якое прыніжала гонар і годнасць пацярпелага"

Іван Кузюр быў затрыманы 30 верасня 2021 года ў Іванаўскім раёне Берасцейскай вобласці і адвезлі на Акрэсціна. Потым зноў перавезлі ў Брэст (у СІЗА №7). .

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства