За паведамленні ў тэлеграм-чатах пасля пачатку вайны гамельчука асудзілі да 6,5 гадоў калоніі
У Гомельскім абласным судом 30 жніўня да шасці з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 19-гадовага Іллю Верамеева. За паведамленні ў тэлеграм-чатах у лютым гэтага года яго абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 293 (замах на арганізацыю масавых беспарадкаў) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Меркавана, такія паведамленні ў групавым чаце сталі рэакцыяй хлопца на распачатую узброеную сіламі Расіі вайну ва Украіне, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Справу разглядаў суддзя Анатоль Сотнікаў.
Згодна версіі абвінавачвання, Верамееў у лютым 2022 года ў адным з групавых чатаў Telegram, "размясціў у вольным доступе паведамленні, якія змяшчаюць выказванні-заклікі да гвалтоўных дзеянняў, здзяйснення пагромаў, падпалаў, знішчэння маёмасці, прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў АУС, давёў да карыстальнікаў групавога чата план здзяйснення злачынства з ужываннем "кактэйляў Молатава", камянёў, палак, бутэлек і іншых прадметаў, аднак не давёў свой злачынны намер да канца". Ён жа, "дзейнічаючы з намерам, накіраваным на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці да праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь, размясціў у групавым чаце Telegram каментар, які заклікае да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў АУС".
У выніку Верамееву на падставе ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 293 КК прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін шэсць гадоў, на падставе ч. 1 арт. 130 КК у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады. Шляхам частковага складання канчаткова яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін шэсць гадоў шэсць месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама ў яго канфіскавалі мабільны тэлефон, з якога ён па прысуду пісаў паведамленні.
Падтрымайце вязня лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: Верамееў Ілля Аляксандравіч (01.08.2003), СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А