viasna on patreon

Экс-супрацоўніка КДБ з Барысава асудзілі на 16 гадоў калоніі за падпалы «BelToll»

2022 2022-09-05T09:55:50+0300 2022-09-05T09:55:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/trubin-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілля Трубін

Ілля Трубін

У судзе Барысаўскага раёна нядаўна быў вынесены прысуд па крымінальнай справе мясцовага жыхара Іллі Трубіна. Былога супрацоўніка КДБ абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 289 - акт тэрарызму; ч.2 арт 289 - акт тэрарызму, здзейснены паўторна; ч. 2  арт.295 - незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў; ч.1 арт. 295 -1 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанне гаручых рэчываў.

Судовы працэс у закрытым рэжыме вёў суддзя Дзмітрый Крывела.

Паводле следства, 34-гадовы жыхар Барысава ўчыніў падпалы двух парталаў сістэмы збору платы за праезд па дарогах «БелТолл» у Барысаўскім раёне ў 2020 годзе. Пра затрыманне Трубіна стала вядома ў жніўні 2021 года. Да суда Трубін ўтрымліваўся ў следчай турме ў Жодзіна.

За гэты час стала вядома, што Іллю Трубіна 20 чэрвеня КДБ унёс у спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

"Абвінавачаны мэтанакіравана рыхтаваўся да здзяйснення злачынстваў. Ён загадзя нарыхтаваў бутэлькі з бензінам, выкарыстаў розныя меры канспірацыі, перасоўваўся на чужым транспарце і ў начны час. Маршрут выбіраў такім чынам, каб пазбегнуць буйных аўтадарог і не патрапіць у поле зроку відэакамер. Па месцы жыхарства абвінавачанага выяўленыя кактэйлі Молатава, боепрыпасы, БЧБ сімволіка і іншыя атрыбуты,"паведамляў Следчы камітэт.

Судовы працэс пачаўся яшчэ 19 красавіка, але па розных прычынах некалькі разоў пераносіўся.

Нядаўна стала вядома, што суд пакараў Трубіна 16 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пасля трохмесячнага перапынку аднавіўся суд над падпальшчыкам сістэм збору аплаты «БелТолл»

Паводле звестак следства, 34-гадовы жыхар Барысава ўчыніў падпалы двух парталаў сістэмы збору платы за праезд па дарогах «БелТолл» у Барысаўскім раёне. Пра затрыманне Трубіна стала вядома ў жніўні 2021 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства